Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўстанавіла на станцыі Брэст пераводнае ўстройства для пропуску цягнікоў «Тальга»

26 студзеня 2015

Беларуская чыгунка сумесна са спецыялістамі іспанскай кампаніі «Тальга» ўстанавіла на станцыі Брэст пераводнае ўстройства, якое дазволіць аўтаматычна змяняць шырыню колавых пар з каляіны 1520 мм на каляіну 1435 мм.

У I квартале на станцыі Брэст плануецца прыступіць да сертыфікацыйных выпрабаванняў пасажырскіх цягнікоў і пераводнага ўстройства кампаніі «Тальга».

Мантажу прылады папярэднічаў комплекс будаўнічых работ, праведзены Беларускай чыгункай. У ходзе рэалізацыі праекта на станцыі Брэст выканана перабудова чыгуначных пуцей, стрэлачных пераводаў і ўстройстваў сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі. Праведзена электрыфікацыя рэканструяваных пуцей. Да пераводнага ўстройства падведзены інжынерныя сеткі. Выкананы будаўніча-мантажныя работы па ўстаноўцы падмурка будынка ўстройства і іншыя работы.

Даны праект Беларуская чыгунка рэалізуе ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД». Створана сумесная рабочая група па каардынацыі планаў і тэрмінаў сумесных дзеянняў па праектаванні і будаўніцтву пераводнага ўстройства.

 

Рэалізацыя праекта накіравана на павышэнне маршрутнай хуткасці руху цягнікоў «Тальга» па тэрыторыі Беларусі ў рамках II-га Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора на ствараемым хуткасным маршруце Масква—Мінск—Варшава—Берлін, удасканаленне інфраструктуры чыгуначнай станцыі Брэст і павелічэнне яе прапускной здольнасці, павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў .

Плануецца, што час пропуску ў Брэсце цягнікоў «Тальга» праз мяжу складзе каля 30 хвілін. Для параўнання, сёння пропуск звычайных цягнікоў на станцыі Брэст складае каля 2 гадзін (уключаючы перастаноўку саставаў з шырокай на вузкую каляіну пры дапамозе замены вагонных цялежак, а таксама правядзенне памежнага і мытнага кантролю).

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год