Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу сярод ветэранаў на лепшы нарыс — успамін пра Вялікую Айчынную вайну
14 студзеня 2015
Конкурс прайшоў у рамках мерапрыемстваў па святкаванні 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У конкурсе прынялі ўдзел 34 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны — былыя работнікi Беларускай чыгункі. Яны прадставілі сапраўды дастойныя працы, нявыдуманыя гісторыі цяжкіх ваенных гадоў.
Конкурс праводзіўся ў трох намінацыях: «Успаміны пра вайну: гераізм і мужнасць народа …», «Чыгуначнікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і іх уклад у Перамогу» і «Пасляваеннае аднаўленне чыгуначнага транспарту і будаўніцтва мірнага жыцця».
У намінацыі «Успаміны пра вайну: гераізм і мужнасць народа …» пераможцам стаў ветэран лакаматыўнага дэпо Мінск Станіслаў Станіслававіч Пялянiс. 2-е месца заняў ветэран лакаматыўнага дэпо Орша Васіль Цімафеевіч Завадскі, 3-е месца — ветэран станцыі Магілёў Сцепаніда Гаўрылаўна Лазарава.
У намінацыі «Чыгуначнікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і іх уклад у Перамогу» 1-е месца заняла ветэран Гомельскага вагоннага ўчастка Кацярына Мікітаўна Чуяшкова; 2-е месца — ветэран лакаматыўнага дэпо Віцебск Яўген Трафімавіч Чарвякоў; 3-е месца — ветэран апарата ўпраўлення Мінскага аддзялення БЧ Гунефа Якаўлеўна Кiр'янава.
У намінацыі «Пасляваеннае аднаўленне чыгуначнага транспарту і будаўніцтва мірнага жыцця» лепшай прызнана праца ветэрана раённай прафсаюзнай арганізацыі Гомельскага аддзялення БЧ Наталлі Іванаўны Сергіенка. 2-е месца заняла ветэран Віцебскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Марыя Андрэеўна Драгацэнная, 3-е месца — ветэран Гомельскага вагоннага дэпо Іван Мікалаевіч Салавей.
Усе пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прызамі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год