Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў 2014 годзе адрамантавала 555 км пуцi

10 студзеня 2015

У тым ліку аднаўленчы рамонт з поўным абнаўленнем рэек, змацавання, шпал і баласта праведзены на 167 км пуцi. Сярэдні рамонт пуцi выкананы на 388 км. Па выніках мінулага года выкладзена 114 км плецей бясстыкавага пуцi, заменены 251 камплект стрэлачных пераводаў.

Асобная ўвага была накiравана на рамонтныя работы на участках міжабласных зносін у рамках міжнародных транспартных калідораў. У тым ліку на ўчастку Краснае—Мінск—Брэст II Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора ў мінулым годзе праведзены аднаўленчы рамонт 59,6 км пуцi, а на участках Церуха—Гудагай і Жлобін—Езярышча IX Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора — 46 км пуцi. Гэта дазволіла павысіць бяспеку руху цягнікоў і павялічыць іх хуткасць на асобных перагонах са 120 да 140 км/г.

 

У цэлым аздараўленне пуцi ў 2013—2014 гадах дазволіла павысіць хуткасць руху пасажырскіх цягнікоў да 140 км/г на 213,6 км пуцi.

Высокі ўзровень якасці рамонтных работ забяспечвае прымяненне сучаснай пуцявой тэхнікі, парк якой пастаянна абнаўляецца. Так, у 2014 годзе БЧ набыла тры аўтаматызаваныя комплексы па наплаўцы, а таксама дзве універсальныя пуцявыя машыны. Для падаўжэння тэрміну службы элементаў стрэлачных пераводаў і рэек ўстаноўлена 57 стацыянарных рэйказмазвальнiкаў цыклічнага дзеяння.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год