Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

14 студзеня Беларуская чыгунка праводзіць акцыю «Адкрыты дыялог»

13 студзеня 2015

14 студзеня ў холе першага паверха вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі пройдзе акцыя «Адкрыты дыялог». У перыяд з 12.00 да 17.00 гадзін спецыялісты пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі і Мінскага аддзялення чыгункі будуць знаходзіцца каля спецыяльна абсталяванай інфармацыйнай стойкі і адказваць на пытанні пасажыраў, звязаныя з арганізацыяй пасажырскіх перавозак.

Павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў і пашырэнне пераліку паслуг — адна з найважнейшых задач Беларускай чыгункі. Многія праекты, пачатыя ў апошнія гады, ужо прадэманстравалі запатрабаванасць у пасажыраў і працягваюць развівацца. Беларуская чыгунка прапануе новую форму зносін з пасажырамі — адкрыты дыялог, і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы.

На думку спецыялістаў пасажырскай гаспадаркі, правядзенне такіх мерапрыемстваў будзе садзейнічаць павышэнню якасці пасажырскіх перавозак і задавальненню патрэбы насельніцтва ў перавозках на Беларускай чыгунцы.

 

Падчас правядзення акцыі з 12.00 да 17.00 пасажыры таксама змогуць задаць у пісьмовай форме свае пытанні, якія будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб». У выніку праведзенага аналізу зваротаў будуць распрацаваны мерапрыемствы па іх вырашэнні, а пры неабходнасці - прадстаўлены прапановы, якія патрабуюць вырашэння на ўзроўні Беларускай чыгункі.

Правядзенне акцыі «Адкрыты дыялог» прадугледжана таксама на ўсіх аддзяленнях беларускай магістралі. Беларуская чыгунка плануе да 23 студзеня правесці акцыю «Адкрыты дыялог» на чыгуначных вакзалах у Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы. У акцыях прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2015 год