Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Зарэгістравана акцыянернае таварыства «Аб'яднаная транспартна-лагістычная кампанія»

17 лістапада 2014

АТ «АТЛК» прайшло дзяржаўную рэгістрацыю ў Маскве. Статутны капітал кампаніі склаў 39,7 млрд расійскіх рублёў.

Заснавальнікамі кампаніі з'яўляюцца ААТ «Расiйскiя чыгункi» (з доляй у статутным капітале 99,84%), Беларуская чыгунка (0,08%) і АТ «Нацыянальная кампанія» Казахстан тэмір жалы «(0,08%).

 

Таксама сфарміраваны органы кіравання АТ «АТЛК». Структура кіравання ўключае ў сябе агульны сход акцыянераў, савет дырэктараў, праўленне. У склад савета дырэктараў увайшлі 9 чалавек:

  • Анатоль Краснашчок, старэйшы віцэ-прэзідэнт ААТ «РЖД» па арганізацыі чыгуначных перавозак;
  • Хенры Куйтунен, старшыня Савета дырэктараў VR Ltd;
  • Жанар Рымжанава, старшы саветнік прэзідэнта ААТ «РЖД», старшыня савета дырэктараў ААТ «Транскантэйнер»;
  • Пётр Баскакаў, генеральны дырэктар ААТ «Транскантэйнер»;
  • Дэвід Хекстер, член савета дырэктараў ААТ «Транскантэйнер»;
  • Ірына Шыткiна, член савета дырэктараў ААТ «Транскантэйнер»;
  • Аляксандр Шохін, прэзідэнт Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў;
  • Уладзімір Марозаў, Начальнік Беларускай чыгункі;
  • Канат Алпысбаев, віцэ-прэзідэнт па лагістыцы АТ «Нацыянальная кампанія «Казахстан тэмір жалы».

Такім чынам, Беларусь і Казахстан будуць мець у савеце дырэктараў па адным прадстаўніку. Прэзідэнтам АТ «АТЛК» прызначаны Пётр Баскакаў, з сакавіка 2006 гады які займае пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Транскантэйнер».

Нагадаем, стварэнне і рэгістрацыя кампаніі з'явілася вынікам паслядоўнага выканання дамоўленасцей бакоў, замацаваных у Мемарандуме аб развіцці транспартна-лагістычнай сістэмы Адзінай эканамічнай прасторы, падпісаным у Сочы 31.05.2012; Пагадненні аб стварэнні Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі, падпісаным у Санкт-Пецярбургу 20.06.2013; Пагадненні аб базавых прынцыпах стварэння і дзейнасці Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі, падпісаным у Мінску 10.10.2013 ў рамках Міжнароднага чыгуначнага бізнес-форуму «Стратэгічнае партнёрства 1520: Цэнтральная і Усходняя Еўропа»; пратаколе па пытаннях рэалізацыі праекта стварэння Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі (АТЛК), падпісаным у Маскве 15.09.2014.

Чакаецца, што праект прынясе істотныя фінансавыя выгады як для акцыянераў, так і для дзяржаў АЭП. Згодна з бізнес-планам, агульны грузаабарот АТЛК да 2020 года перавысіць 4 млн. ДФЭ. Дадатковы даход нацыянальных чыгуначных кампаній ад выкарыстання інфраструктуры да 2020 года складзе каля 1,6 млрд долараў. Кумулятыўны ўклад у ВУП краін АЭП да 2020 года, згодна з разлікамі, складзе 11,3 млрд долараў ЗША, у тым ліку для Беларусі — каля 1 млрд долараў, для Расiі — амаль 5 млрд долараў, для Казахстана — 5, 3 млрд долараў ЗША.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: АТЛК
Да спісу навін за 2014 год