Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навагоднім цягніком — да Дзеда Мароза. Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі распрацаваў турыстычныя маршруты з улікам пераносу рабочых дзён

24 лістапада 2014

Турыстычны цэнтр «Дартур» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі арганізаваў навагоднія туры, падарожжа ў маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу. Першы святочны цягнік «Падарожжа ў маёнтак Дзеда Мароза» адправіцца 20 снежня са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 22.46. У яго саставе — шэсць купэйных вагонаў з правадніцамi-снягуркамi. Пасажырамі Навагодняга цягніка стануць больш за 200 турыстаў. Цягніком турысты даедуць да Брэста, а затым — камфартабельным аўтобусам да Белавежскай пушчы.

У нацыянальным парку госці правядуць цэлы дзень. Падарожнікаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма: турысты змогуць наведаць маёнтак Дзеда Мароза, домік Снягуркі, музей падарункаў і ветраны млын, загадаць жаданне на паляне казак і атрымаць навагодні падарунак ад самога Дзеда Мароза. У праграму экскурсійнага тура таксама ўваходзіць знаёмства з музеем прыроды нацыянальнага парку «Белавежская пушча», прагулка уздоўж вальераў з жывёламі. Назад у сталіцу з Брэста Навагодні цягнік адправіцца ў 18.12 і прыбудзе ў Мінск у 22.29.

 

Святочныя навагоднiя падарожжы ў маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу чыгуначным транспартам адбудуцца 20 снежня і 26 снежня 2014 г., а таксама 3 студзеня 2015 года.

Пасажырамі святочнага цягнікі могуць стаць усе жадаючыя. Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі праводзіць экскурсіі, як для індывідуальных турыстаў, так і арганізаваных груп, для жыхароў Беларусі, і гасцей нашай краіны.

Падрабязна з праграмай тура і коштам паездкі можна азнаёміцца на сайце Беларускай чыгункі: www.rw.by/tourism_and_recreation/tours/minsk_brest_belovezhskaya_p/.

Даведкі па тэл: 225 40 72, 225 14 60, 225 18 61, 225 07 55.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: Дортур
Да спісу навін за 2014 год