Беларуская чыгунка прымае ўдзел у бізнес-дыялогу «Інфраструктурныя праекты і праграмы» у Маскве
10 лістапада 2014
Бізнес-дыялог «Інфраструктурныя праекты і праграмы» (транспарт і сувязь) праходзіць 10 лістапада ў Маскве ў рамках праектна-аналітычнай сесіі па вызначэнні доўгатэрміновых стратэгічных арыенціраў і праграм еўразійскай інтэграцыі з улікам меркавання бізнес-супольнасці краін ЕАЭС.
Беларускую чыгунку на мерапрыемстве прадстаўляе намеснік Начальніка чыгункі Валерый Страмук.
Акрамя таго, 11 лістапада ў Маскве дэлегацыя БЧ на чале з Валерыем Страмуком прыме ўдзел у нарадзе па пытаннi выпуску манеўровых цеплавозаў на газаматорнам паліве, якое пройдзе пад эгідай Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год