Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу «Лепшы менеджэр па якасці» ў 2014 годзе
26 лістапада 2014
Перамогу ў конкурсе з прысуджэннем звання «Лепшы менеджэр па якасці Беларускай чыгункі» ў 2014 годзе атрымаў Мікалай Вакуленка — галоўны тэхнолаг Віцебскага вагоннага дэпо.
Другое месца заняў інжынер па зварцы і дэфектаскапіі рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо Маладзечна Аляксандр Кавецкi; трэцяе месца — начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Віцебскага вагоннага ўчастка Валянцін Жагалкін; чацвёртае месца — электрамеханік Мінскай дыстанцыі электразабеспячэння Таццяна Багданчык; пятае месца — начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Руслан Каваленка.
Усім пераможцам конкурсу будуць уручаны дыпломы і грашовыя ўзнагароды.
Пры падвядзенні вынікаў конкурсу кампетэнтнае журы ўлічвала практычныя вынікі функцыянавання сістэмы менеджменту якасці арганізацыі чыгункі, асабісты ўклад ўдзельніка конкурсу ў яе распрацоўку, укараненне і ўдасканаленне, а таксама навуковую і практычную дзейнасць прэтэндэнтаў на званне лепшага мэнэджэра па якасці БЧ у гэтай галіне.
Упершыню конкурс «Лепшы менеджэр па якасці Беларускай чыгункі» быў праведзены ў 2010 годзе. Ён закліканы садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг арганізацый Беларускай чыгункі, прапагандаваць перадавы вопыт у галіне менеджменту якасці, павышаць аўтарытэт кіраўнікоў і спецыялістаў у гэтай сферы.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год