Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка мае намер захаваць тэмпы абнаўлення лакаматыўнага парку

17 лістапада 2014

Гэта і шэраг іншых рашэнняў прадугледжаны рэзалюцыяй Трэцяга злёту машыністаў Беларускай чыгункі, прынятай 14 лістапада ў Гомелі па выніках правядзення злёту.

Як адзначыў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, завяршаючы работу злёту, новы фармат яго правядзення даказаў сваю эфектыўнасць, і ўсе працоўныя групы выканалі пастаўленыя задачы. «Вельмі важна, што адбыўся дыялог на роўных. Гэта дазволіла пачуць ваша меркаванне па многіх наспелых пытаннях і намеціць шляхі іх вырашэння, — падкрэсліў Уладзімір Марозаў. — Галоўнае, што мы атрымалі з вашых вуснаў пацвярджэнне і падтрымку абранага Беларускай чыгункай стратэгічнага курсу на маштабную мадэрнізацыю інфраструктуры і абнаўленне рухомага саставу. Прынятая на злёце рэзалюцыя дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы не толькі лакаматыўнай гаспадаркі, але і ўсёй Беларускай чыгункі па выкананні яе галоўнай задачы — забеспячэннi патрэбы эканомікі краіны ў перавозцы грузаў і пасажыраў з належнай якасцю паслуг і бяспекай руху цягнікоў».

Начальнік Беларускай чыгункі таксама паведаміў, што па выніках працы Трэцяга злёту машыністаў будзе падпісаны адпаведны загад, у якім будуць дадзены даручэнні дасканала вывучыць і прапрацаваць усе канструктыўныя прапановы і ініцыятывы, прадстаўленыя рабочымі групамі.

 

Рэзалюцыя Трэцяга злёту машыністаў Беларускай чыгункі змяшчае больш за 15 пунктаў. Праца па пазначаных у рэзалюцыі напрамках заклікана забяспечыць бяспеку руху цягнікоў і далейшае ўдасканаленне эксплуатацыйнай працы ў лакаматыўнай гаспадарцы. У тым ліку машыністы прынялі на сябе абавязацельства забяспечыць гарантаваную бяспеку руху цягнікоў на прынцыпах узаемнай адказнасці работнікаў лакаматыўных брыгад і дыспетчарскага апарата.

Прынята рашэнне ўхваліць і падтрымаць праводзімую Беларускай чыгункай работу, накіраваную на тэхнічнае пераўзбраенне чыгуначнай галіны, абнаўленне цягавага і маторвагоннага рухомага саставу, пацвердзіць правільнасць рашэнняў па ўказаных пытаннях і захаваць тэмпы абнаўлення лакаматыўнага парка.

Адным з асноўных прыярытэтаў лакаматыўнага комплексу на доўгатэрміновую перспектыву рэзалюцыяй вызначана падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў, іх адаптацыя і замацаванне на прадпрыемствах, стварэнне камфортнага сацыяльна-псіхалагічнага асяроддзя ў працоўных калектывах, сацыяльнай падтрымкі работнікаў лакаматыўных брыгад.

Запланавана працягнуць працу па ўдасканаленні сістэмы прафесійнай падрыхтоўкі і павышэннi ўзроўню ведаў, у тым ліку ўкараненне дыстанцыйнага навучання, аснашчэнне навучальных цэнтраў і навучальных аўдыторый дэпо новымі трэнажорамі, якія адказваюць сучасным тэхнічным патрабаванням, а таксама мадэрнізацыя існуючых.

Нагадваем, Трэці злёт машыністаў Беларускай чыгункі прайшоў 12—14 лістапада ў пяці гарадах Беларусі — Мiнску, Баранавічах, Брэсце, Гомелі, Віцебску. У злёце прынялі ўдзел больш за 250 чалавек, якія прадстаўлялі ўсе 17 лакаматыўных дэпо беларускай магістралі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год