Беларуская чыгунка абмяркуе са сваімі замежнымі партнёрамі перспектывы ўзаемадзеяння ў галіне вытворчай кааперацыі ў Мінску 20 лістапада
20 лістапада 2014
20 лістапада Беларуская чыгунка правядзе круглы стол на тэму «Перспектывы ўзаемадзеяння ў галіне вытворчай кааперацыі». У мерапрыемстве прыме ўдзел кіраўніцтва Беларускай чыгункі, а таксама кіраўнікі і прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Казахстана, Азербайджана, Малдовы, Украіны, Грузіі, Арменіі.
Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Уладзімірам Марозавым і прадстаўнікі замежных чыгуначных адміністрацый, якія прыбылі ў Мінск, 20 лістапада таксама прымуць удзел ва ўрачыстым адкрыцці завода ААТ «Штадлер Мінск» ў Фаніпалі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год