Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка 27 лістапада ў Маскве ў Пасольстве Беларусі ў Расіі правядзе круглы стол на тэму развіцця транзітных перавозак

04 лістапада 2014

Тэма круглага стала — «Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх замежнагандлёвых грузаў».

Мерапрыемства арганізуе Беларуская чыгунка пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі з мэтай прыцягнення дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў у паведамленні Беларусь—Расія, азнаямлення грузаўладальнікаў, экспедытарскіх і аператарскіх кампаній з тарыфнай палітыкай Беларускай чыгункі на 2015 фрахтавы год, дэманстрацыі транзітнага патэнцыялу Беларусі ў забеспячэнні перавозак расійскіх замежнагандлёвых грузаў.

Чакаецца ўдзел у дзелавой дыскусіі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. У мерапрыемстве таксама прымуць удзел кіраўніцтва і прадстаўнікі Беларускай чыгункі, дзяржаўнага прадпрыемства «БЕЛІНТЭРТРАНС - транспартна-лагістычны цэнтр» і яго філіялаў, расійскія грузаадпраўнікі, якія выступяць з дакладамі па асноўных стратэгічных кірунках развіцця перавозак па Беларускай чыгунцы ў 2015 годзе.

 

Па выніках 9 месяцаў бягучага года па Беларускай чыгунцы ў паведамленні з Расіяй было перавезена 44,6 млн тон грузаў, што перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду 2013 года на 5,1%.

У тым ліку вываз грузаў у Расійскую Федэрацыю павялічыўся на 34,7% да ўзроўня студзеня—верасня 2013 г.

Транзіт грузаў у паведамленні з Расійскай Федэрацыяй склаў 101% да ўзроўня 9 месяцаў 2013 года. Частка расійскіх замежнагандлёвых грузаў ва ўсім аб'ёме транзітных перавозак па Беларускай чыгунцы складае каля 90% — гэта ў першую чаргу каменны вугаль, нафта і нафтапрадукты, чорныя металы, угнаенні, руда, макуха, збожжа.

Беларуская чыгунка запрашае грузаўладальнікаў, экспедытарскія і аператарскія кампаніі, якія ажыццяўляюць перавозкі ў паведамленні Расія—Беларусь, прыняць удзел у круглым стале. Для гэтага неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму, размешчаную на карпаратыўным сайце Беларускай чыгункі па адрасе: www.rw.by/reg/. Рэгістрацыя будзе ажыццяўляцца ў перыяд з 6 па 26 лістапада.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год