27 лістапада ў Віцебску адбыўся конкурс па інтэлектуальных гульнях сярод маладзежных каманд Беларускай чыгункі
28 лістапада 2014
Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел шэсць каманд — па адной ад кожнага аддзялення магістралі, прайшло на базе Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Конкурс складаўся з шасці этапаў: «Візітная картка», «Інтэлектуальная размінка», «Прафесіяналы», «Беларуская чыгунка: шлях да Вялікай Перамогі», «Эрудыт-крыжаванка» «Па рэйках гісторыі. Беларускай чыгунцы — 152» і «Інтэлектуальны магазiн».
Па выніках усіх этапаў конкурсу перамогу атрымала каманда гаспадароў — Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, другое месца — у прадстаўнікоў Мінскага аддзялення магістралі і трэцяе — у каманды Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Іфармацыю падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год