21—23 лістапада ў Магілёўскім раёне адбыўся турыстычны злёт моладзі Беларускай чыгункі
24 лістапада 2014
Злёт прайшоў на базе санаторыя «Дубравенка» РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» і быў прымеркаваны да 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел шэсць каманд — па адной ад кожнага аддзялення чыгункі. Акрамя Беларускай магістралі, заснавальнікамі злёту выступілі галіновы камітэт ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі і Чыгуначная арганізацыя Беларускай чыгункі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.
Падчас правядзення турзлёту каманды ўдзельнічалі ў розных спаборніцтвах — турыстычная эстафета, перацягванне каната, фігурнае кіраванне веласiпеда, дартс і інш. Акрамя таго, па-за асноўнымi спаборніцтвамi прайшлі конкурсы ваеннай песні «Мы памятаем! Мы ганарымся!» i «Першая дапамога пацярпеламу», а таксама віктарына на тэму прапаганды здаровага ладу жыцця і выхавання агульнай культуры здароўя, атрымання і замацавання ведаў аб Міжнародным Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
Па выніках усіх спаборніцтваў перамогу на турзлёце атрымала каманда Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, другое месца ў прадстаўнікоў Мінскага аддзялення магістралі і трэцяе ў каманды Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год