20 лістапада ў Шуміліна (Віцебская вобласць) на плошчы каля чыгуначнага вакзала быў урачыста адкрыты помнік-бюст першаму міністру шляхоў зносін Расійскай імперыі Паўлу Пятровічу Мельнікаву
21 лістапада 2014
У цырымоніі адкрыцця прымалі ўдзел старшыня Шумілінскага райвыканкама Уладзімір Пятровіч Куранной і начальнік Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Чваньков Павел Міхайлавіч. Помнік-бюст быў усталяваны па ініцыятыве раённай адміністрацыі пры падтрымцы Беларускай чыгункі. Аўтарамі праекта сталі вядомыя віцебскія скульптары Аляксандр Гвоздзікаў і Іван Казак.
Адкрыццё помніка-бюста Паўлу Мельнікаву менавіта на плошчы каля чыгуначнага вакзала сімвалічна. Упершыню ў афіцыйных дакументах аб мястэчку Шуміліна і чыгуначнай станцыі Сіроціна было згадана як раз у сувязі з адкрыццём чыгуначнага руху ад Полацка да Віцебска. Пра гэту знамянальную падзею, якая адбылася 17 кастрычніка 1866, імператару далажыў як раз Павел Мельнікаў.
Павел Пятровіч Мельнікаў (1804—1880) — інжынер-генерал, ганаровы член Расійскай акадэміі навук, аўтар першай рускай кнігі аб чыгунках і першых тэхнічных умовах праектавання станцый, акрамя распрацоўкі планаў і будаўніцтва першых магістральных чыгунак.
Помнік-бюст Мельнікаву ў Шуміліна — адзіны ў Беларусі. У 2013 годзе ў Маскве ў Казанскага вакзала быў адкрыты помнік «Стваральнікам расійскіх чыгунак» са статуяй Мельнікава сярод фігур знакамітых дзеячаў чыгуначнай галіны Расіі XIX стагоддзя. Бронзавы бюст інжынера устаноўлены таксама на станцыі Любань ў Ленінградскай вобласці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год