Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

XX спартакіяда навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай чыгункі прайшла ў Брэсце

23 красавіка 2014

У красавіку на базе Брэсцкага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту адбылася XX спартакіяда навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай чыгункі. У спаборніцтвах па баскетболе, валейболе, міні-футболе і настольным тэнісе за перамогу змагаліся каманды Брэсцкага, Гомельскага і Аршанскага дзяржаўных каледжаў БЧ.

Па выніках спартакіяды 1-е месца заняла каманда Гомельскага каледжа — суддзі прызналі яе лепшай ва ўсіх відах спорту. 2-е месца падзялілі паміж сабой навучэнцы Брэсцкага і Аршанскага каледжаў .

 

Традыцыйна ў якасці гасцей у спартакіядзе устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі БЧ прынялі ўдзел навучэнцы Петразаводскага каледжа і Вялікалуцкі тэхнікума чыгуначнага транспарту — філіялаў Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта шляхоў зносін.

У вольны ад спартыўных спаборніцтваў час удзельнікі спартакіяды здзейснілі экскурсійную паездку ў Белавежскую пушчу.

Спартакіяда навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай чыгункі праводзіцца штогод з мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год