Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка вызначыла лепшых рацыяналізатараў 2013 года

22 красавіка 2014

Беларуская чыгунка падвяла вынікі за 2013 год у галіне рацыяналізатарскай дзейнасці. Званне «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі» прысвоена 30 спецыялістам. Лепшымі маладымі рацыяналізатарамі прызнаныя 20 работнікаў, лепшымі арганізатарамі тэхнічнай творчасці — 30 работнікаў БЧ.

У цэлым па выніках мінулага года за распрацоўку рацыяналізатарскіх прапаноў і вынаходніцтваў, якія знайшлі шырокае прымяненне на Беларускай чыгунцы, ганаровых званняў і ўзнагарод ўдастоіліся 80 чыгуначнікаў.

 

У 2013 годзе рацыяналізатары Беларускай чыгункі ўнеслі важкі ўклад у павышэнне надзейнасці працы тэхнічных сродкаў, аўтаматызацыю і механізаванне рамонтных работ. Усяго ў арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях БЧ у мінулым годзе было ўкаранёна больш за 850 рацыяналізатарскіх прапаноў. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры больш за 25,156 млрд рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел 1050 спецыялістаў БЧ.

Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.

Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці па выніках мінулага года прадэманстравалі Баранавіцкае, Гомельскае і Віцебскае аддзяленнi Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год