Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у 19-й міжнароднай транспартнай выставе ТрансРасія-2014, якая адкрыецца 22 красавіка ў Маскве ў МВЦ «Крокус Экспа». Выстава пройдзе з 22 па 25 красавіка

21 красавіка 2014

Галоўная мэта ўдзелу ў выставе — рэклама магчымасцяў Беларускай чыгункі з мэтай прыцягнення дадатковых грузапатокаў.

«ТрансРасія» на працягу многіх гадоў утрымлівае пазіцыі найбуйнейшага ва Усходняй Еўропе мерапрыемства па транспарце і лагістыцы . Прэстыж ўдзелу ў форуме ў бягучым годзе пацвярджаецца лічбамі — 529 удзельнікаў з 30 краін, магчымасць прамога кантакту з патэнцыяльнымі кліентамі.

Стэнд Беларускай чыгункі № D511 плошчай 64 кв.м. размесціцца ў павільёне № 1 залы № 4.

Выкарыстоўваючы пляцоўку выставы, спецыялісты беларускай магістралі плануюць правесці шэраг сустрэч з прадстаўнікамі чыгуначных транспартных і экспедытарскіх кампаній Расіі, Латвіі, Літвы, Казахстана па развіццi транзітных перавозак.

 

Асаблівая ўвага на выставе спецыялісты чыгункі нададуць рэкламе кантэйнерных перавозак. У цяперашні час па Беларускай чыгунцы рэгулярна курсiруюць 18 кантэйнерных цягнікоў, колькасць і геаграфія якіх пастаянна павялічваецца.

У мэтах папулярызацыі сярод кітайскіх грузаадправіцеляў пераваг перавозак рэгулярнымі кантэйнернымі цягнікамі з мая 2013 года ва ўзаемадзеянні з Каардынацыйным Саветам па Транссібірскiх перавозках ажыццяўляецца праект «Электронны цягнік». Гэты цягнік курсiруе па маршруце Чэнду (Кітай)—Лодзь (Польшча) па строгім графіку. У жніўні 2013 арганізаваны кантэйнерны цягнік з Кітая ў Германiю ( Чжэньчжоу—Гамбург ). З верасня 2013 з Літвы ў Казахстан пачаў курсіраваць кантэйнерны цягнік «Балтыйскі вецер». Таксама ў 2013 годзе аднавіў курсіраванне кантэйнерны цягнік «Меркурый» з Літвы прызначэннем ў Расію.

На стэндзе Беларускай чыгункі будуць прадстаўлены інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы аб паслугах магістралі, уласных распрацоўках, тэхнічных, тэхналагічных, перагрузачных магутнасцях чыгункі, тарыфнай палітыцы. Свае магчымасці прадэманструе на выставе дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр Беларускай чыгункі». Яно дае поўны комплекс транспартна-экспедыцыйных паслуг, мае філіялы ў абласных цэнтрах рэспублікі, прадстаўніцтвы за мяжой у Расіі, Літве, Германіі.

Як адзначаюць арганізатары форуму, выстава «ТрансРасія» будзе насычана дзелавой праграмай. На працягу першых двух дзён працы выставы адбудзецца 19-я Міжнародная канферэнцыя па транспарце і лагістыцы, у якой прымуць удзел спецыялісты чыгункі. Галоўнымі тэмамі канферэнцыі ў бягучым годзе стане змена мытнага заканадаўства, разгляд пытанняў, што тычыцца перспектыў мытнага заканадаўства ў рамках Мытнага саюза.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год