Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка правядзе нараду кіраўнікоў гаспадарак перавозак чыгунак дзяржаў-удзельніц Садружнасці

07 красавіка 2014

9—10 красавіка ў Віцебску пройдзе Агульнасецявая нарада кіраўнікоў гаспадарак перавозак чыгунак дзяржаў-удзельніц Садружнасці. У ім прымуць удзел больш за 50 прадстаўнікоў з Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, Расіі, Узбекістана, Украіны, а таксама Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі.

Беларускую чыгунку прадставіць першы намеснік Начальніка чыгункі Ўладзімір Міхайлюк. Таксама ўдзел у міжнародным форуме прыме старшыня Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце (краіны СНД і Балтыі, Балгарыя, Грузія, Фінляндыя) Пётр Кучарэнка.

Прадстаўнікам чыгуначных адміністрацый трэба будзе выпрацаваць ўзгодненыя дзеянні і пазіцыі па розных аспектах развіцця чыгунак. Удзельнікі абмяркуюць шэраг тэхнічных і арганізацыйных пытанняў — захаванне графіка руху цягнікоў, новыя формы арганізацыі перавозачнага працэсу, планы па павелічэнні транзітных і экспартна-імпартных перавозак грузаў чыгуначным транспартам. Запланавана наведванне аб'ектаў Віцебскага чыгуначнага вузла.

 

Віцебскі вузел — адзін з грузанапружанных участкаў Беларускай чыгункі і важнае звяно ў сістэме міжнародных грузаперавозак. Ён абслугоўвае найбуйнейшыя прадпрыемствы-экспарцёры Беларусі. Таксама тут праходзяць міжнародныя транзітныя грузапатокі па маршруце Смаленск—Віцебск—Полацк—Даўгаўпілс.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

 

Да спісу навін за 2014 год