Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка развівае чыгуначны турызм

24 лютага 2014

Турыстычны цэнтр «Дартур» УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» распрацаваў экскурсійныя туры з выкарыстаннем чыгуначнага транспарту. Экскурсійныя туры распрацаваны ў тым ліку з улікам абвешчанага ў 2014 годзе ў краіне Года гасціннасці, а таксама мерапрыемстваў чэмпіянату свету па хакеі, святкавання 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іншых міжнародных акцый, уключаючы чыгуначныя.

 

Напрыклад, у перыяд правядзення чэмпіянату свету па хакеі турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі плануе павялічыць колькасць экскурсій аднаго з найпапулярнейшых праектаў «Цягнiком у сталiцу». Праект прадугледжвае магчымасць наведвання штодзённых аўтобусных экскурсій «Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь». Экскурсіі будуць арганізоўвацца ад чыгуначнага вакзалу. Пачатак рускамоўных экскурсіі ў 10:00, 14:00, 17:00. На англійскай мове ў 12:00.

У рамках праекта «Новы фармат пасажырскіх перавозак» спецыялістамі цэнтра «Дартур» распрацаваны новыя экскурсіі па Беларусі для арганізаваных груп з выкарыстаннем электрацягнікоў гарадскіх (ЭПГ) і рэгіянальных (ЭПР) ліній у Оршу, Ждановічы, Баранавічы. Таксама экскурсійныя праграмы з начнымі пераездамі рэгулярнымі цягнікамі ў г.Брэст, Полацк, Гродна, Магілёў. Сярод іх такія маршруты, як Мінск—Заслаўе—Дудуткі з выкарыстаннем пераезду Мінск—Заслаўе электрацягніком гарадскіх ліній з далейшай экскурсіяй па Заслаўі і наведваннем музея старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі»; Мінск—Орша—Мінск з наведваннем музея лакаматыўнага дэпо ў г. Орша і Аршанскага мемарыяльнага музея К. С.Заслонова; Мінск—Гродна—Мінск з агляднай экскурсіяй па г. Гродне і наведваннем агратурыстычнага комплексу «Каробчыцы»; Мінск—Брэст—Мінск з агляднай экскурсіяй па г. Брэсце і наведваннем мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» або з наведваннем нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

Падрабязна з праграмамі разнастайных тураў можна азнаёміцца ​​на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by ў раздзеле Турызм і адпачынак» .

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год