Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Перагаворы кіраўнікоў Беларускай і Літоўскай чыгунак пройдуць у Мінску 27—28 лютага

26 лютага 2014

У ходзе перагавораў будуць разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва чыгуначных адміністрацый Беларусі і Літвы. У тым ліку аб выніках работы па перавозках грузаў і пасажыраў у 2013 годзе і перспектывы іх развіцця ў гэтым годзе; пытанні арганізацыі пропуску вагонапатокаў па міждзяржаўных стыкавых пунктах Беларускай і Літоўскай чыгунак; ход рэалізацыі мерапрыемстваў па арганізацыі хуткасных пасажырскiх зносін паміж Мінскам і Вільнюсам і электрыфікацыі напрамкаў Маладзечна—Гудагай—Дзяржмяжа—Кяна—Н. Вільня.

Па выніках перамоў па гэтых і іншых пытаннях будзе падпісаны пратакол. У ходзе візіту літоўская дэлегацыя таксама наведае аб'екты інфраструктуры Мінскага і Баранавіцкага чыгуначнага вузла.

АТ «Літоўскія чыгункі» з'яўляюцца найважнейшым партнёрам Беларускай чыгункі ў ажыццяўленні міжнародных перавозак грузаў.

 

Літва забяспечвае для Беларусі аптымальныя транспартна-лагістычныя схемы дастаўкі экспартна-імпартных грузаў, такіх як калійныя ўгнаенні, нафтапрадукты, чорныя металы і інш.

Таксама перспектыўным з'яўляецца выкарыстанне магчымасцяў Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана і АЭП з мэтай прыцягнення казахстанскіх грузапатокаў ў напрамку партоў Калінінград і Клайпеда.

Для прыцягнення грузапатокаў ў клайпедскім кірунку Беларуская чыгунка сумесна з АТ «Літоўскія чыгункі» і стывідорных кампаній Літвы праводзіць мэтанакіраваную работу па аптымізацыі транспартна-лагістычных схем дастаўкі грузаў з мэтай забеспячэння іх канкурэнтаздольнасці з альтэрнатыўнымі варыянтамі на парытэтных прынцыпах.

Важнае месца ў дзейнасці Беларускай чыгункі займае супрацоўніцтва з АТ «Літоўскія чыгункі» па пашырэнні транскантынентальных сувязяў краін Скандынаўскага паўвострава і басейна Чорнага мора з выкарыстаннем IX міжнароднага транспартнага калідора.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год