Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўны сайт Беларускай чыгункі стаў даступны на англійскай мове

12 лютага 2014

Беларуская чыгунка працягвае работу па ўдасканаленні карпаратыўнага Інтэрнэт-сайта. Для зручнасці карыстальнікаў ўкараняецца яго англамоўная версія www.rw.by/en. У лютым на англійскай мове сталі даступныя такія раздзелы сайта, як «Паслугі пасажырам» (Passenger Services), «Грузавыя перавозкі» (Freight), «Карпаратыўны» (Corporate), а таксама «Расклад цягнікоў гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом-класа» (Timetable).

 

Важным этапам рэалізацыі гэтага праекта з'яўлялася фарміраванне даведніка станцый і прыпыначных пунктаў Беларускай чыгункі ў адпаведнасці з патрабаваннямі» Інструкцыі па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту», зацверджанай Дзяржкамітэтам па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Беларусі. Назвы станцый і прыпыначных пунктаў БЧ не проста перакладаліся на англiйскую мову, была ажыццёўлена іх транслітарацыя (дакладная перадача знакаў адной пісьменнасці знакамі іншай пісьменнасці) на лацінскі алфавіт з іх правільнага напісання на беларускай мове. Сфармаваны такім чынам даведнік станцый і прыпыначных пунктаў Беларускай чыгункі прайшоў экспертызу Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН РБ.

З сакавіка 2014 на англійскай мове стане даступнай сістэма продажу праязных дакументаў poezd.rw.by.

Акрамя таго, у цяперашні час на завяршальнай стадыі знаходзяцца работы па развіцці сістэмы раскладу руху цягнікоў. У другім квартале 2014 плануецца запуск аўтаматызаванай сістэмы «Актуальны расклад цягнікоў гарадскіх, рэгіянальных, міжрэгіянальных і міжнародных ліній карпаратыўнага Інтэрнэт-сайта Беларускай чыгункі, у якой будуць улічаны шматлікія пажаданні карыстальнікаў і забяспечаны новыя унікальныя магчымасці — інтэлектуальны пошук назвы станцыі, які ўлічвае розныя варыянты напісання; выбар станцыі з электроннай схемы Беларускай чыгункі; фарміраванне складаных запытаў; аўтаматычнае фарміраванне маршрутаў з перасадкай і многія іншыя. Гэтая аўтаматызаваная сістэма будзе даступная ў трох моўных версіях — рускай, беларускай і англiйскай .

Нагадваем, Беларуская чыгунка ў верасні 2012 года ўвяла ў эксплуатацыю мадэрнізаваную версію карпаратыўнага Інтэрнэт-сайта. У красавіку 2013 года была запушчана яго беларускамоўная версія.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год