Беларускую чыгунку наведае дэлегацыя Міністэрства дарог і транспарту Манголіі
28 лютага 2014
3—5 сакавіка з афіцыйным візітам у Беларусі будзе знаходзіцца дэлегацыя Міністэрства дарог і транспарту Манголіі на чале з міністрам А. Гансухам.
У час знаходжання дэлегацыя з Манголіі азнаёміцца з аб'ектамі інфраструктуры Мінскага і Баранавіцкага чыгуначных вузлоў.
Акрамя таго, для прадстаўнікоў Міністэрства дарог і транспарту Манголіі будуць праведзены прэзентацыі па тэмах «Новы фармат пасажырскіх перавозак», «Грузавыя перавозкі, уключаючы еўра-азіяцкія маршруты. Праект ТЛЦ «Аульс», «Інвестыцыйная палітыка» і інш.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год