Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю інавацыйны комплекс па перапрацоўцы і ўтылізацыі нафташламаў на прамывачна-прапарачнай станцыі Барбароў
10 лютага 2014
На прамывачна-прапарачнай станцыі Барбароў Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі уведзены ў эксплуатацыю інавацыйны комплекс па перапрацоўцы і ўтылізацыі нафташламаў.
Комплекс уключае ў сябе два асноўныя цэхi — цэх па перапрацоўцы цвёрдых, напаўвадкiх і вадкіх нафташламаў, у якім адбываецца падзел нафташламаў па фазах (вада, нафтапрадукт, цвёрдая фаза); цэх па паляпшэннi якасці сумесі сабраных рэшткаў нафтапрадуктаў, які забяспечвае памяншэнне колькасцi вады ў іх.
У аснове тэхналогіі перапрацоўкі нафташламаў ляжыць метад іх адмыву і наступнай сепарацыі з дапамогай сучаснага абсталявання — цэнтрабежных блокаў, трохфазных сепаратараў, гідрадынамічных прамывальнікў і інш.
Перапрацоўка сумесі сабраных рэшткаў нафтапрадуктаў на спецыяльным абсталяванні дазволіць вырабляць кампанент да кацельна-пячнога паліва для ўласнага цеплаэнергетычнага комплексу. У цяперашні час вядзецца яго праектаванне. Плануецца, што цеплаэнергетычны комплекс забяспечыць цеплавой энергіяй не толькі саму прапарачную станцыю, але і ўсе прадпрыемствы чыгуначнага вузла Барбароў, а таксама часткова пакрые ўласныя патрэбы ў электраэнергіі.
Рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць вырашыць праблему назапашвання шламаў на прадпрыемствах БЧ і эфектыўнага выкарыстання нафтаўтрымальных адходаў, а таксама знізіць нагрузку на навакольнае асяроддзе.
Праект рэалізаваны ў рамках Галіновай праграмы інавацыйнага развіцця Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі на 2011—2015 гады.
ППС Барбароў — сучаснае прадпрыемства, якое пастаянна развіваецца, i асноўнай задачай якога з'яўляецца падрыхтоўка вагонаў-цыстэрнаў пад наліў нафтапрадуктаў, а таксама да рамонту. У цяперашні час на ППС Барбароў працягваецца рэканструкцыя, якая прадугледжвае пуцявую перабудову станцыі, будаўніцтва эстакад падрыхтоўкі цыстэрнаў для перавозкі нафтапрадуктаў, ангара з тэхналагічным абсталяваннем і іншых аб'ектаў. У выніку рэканструкцыі будзе ўкаранёна сучасная рэсурсазберагальная экалагічная тэхналогія падрыхтоўкі вагонаў-цыстэрнаў пад наліў нафтапрадуктаў, прымяненне якой забяспечыць высокую якасць адмывання ўнутраных паверхняў катлоў цыстэрнаў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год