Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўвайшла ў склад Балтыйскага савета па прыгранічным супрацоўніцтве чыгунак

10 лютага 2014

Нагадае, 6 лютага ў Санкт-Пецярбургу прайшло першае пасяджэнне Балтыйскага савета па прыгранічным супрацоўніцтве чыгунак.

У першым пасяджэнні савета прынялі ўдзел Кастрычніцкая чыгунка — філіял ААТ «РЖД» у асобе начальніка чыгункі Віктара Сцëпава; дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка» у асобе намесніка начальніка Ўладзіміра Балахонава ; дзяржаўнае акцыянернае таварыства «Латвійская чыгунка» у асобе старшыні праўлення Ўгіса Магонiса; акцыянернае таварыства «Літоўскія чыгункі» ў асобе намесніка генеральнага дырэктара Альбертаса Шыменаса; канцэрн VR Group «Чыгункі Фінляндыі» у асобе прэзідэнта Мікаэла Аро; акцыянернае таварыства «Эстонская чыгунка» у асобе старшыні праўлення — генеральнага дырэктара Ахці Асманна; Калінінградская чыгунка — філіяла ААТ «РЖД» у асобе начальніка магістралі Сяргея Каламейца.

 

Галоўным вынікам першага пасяджэння Балтыйскага савета з'явілася прыняцце рашэння аб стварэнні Балтыйскага чыгуначнага савета, адлюстраванае ў падпісаным мемарандуме аб супрацоўніцтве. Старшынёй савета быў абраны начальнік Кастрычніцкай чыгункі Віктар Сцёпаў. Таксама ўдзельнікі савета зацвердзілі Палажэнне аб савеце, вызначылі ключавыя кірункі яго працы.

Балтыйскі савет з'яўляецца рэгіянальным кансультатыўным органам кіраўнікоў чыгуначных адміністрацый Беларусі, Латвіі, Літвы, Фінляндыі, Эстоніі, а таксама Кастрычніцкай і Калінінградскай чыгунак — філіялаў ААТ «Расійскія чыгункі». Чыгуначная адміністрацыя Літвы ўдзельнічае ў савеце ў якасці назіральніка.

Як адзначыў намеснік начальніка Беларускай чыгункі Ўладзімір Балахонаў, ўсе ўдзельнікі Балтыйскага савета па прыгранічным супрацоўніцтве чыгунак аднагалосна прызналі вельмі высокую мэтазгоднасць стварэння гэтага кансультатыўнага органа. Ён дазволіць абменьвацца вопытам, выносіць на абмеркаванне праблемы і вырашаць іх разам у рамках адкрытага і дружалюбнага партнёрскага дыялогу, тым самым спрыяючы павышэнню эфектыўнасці каардынацыі дзейнасці чыгунак Балтыйскага рэгіёну.

Асноўнымі задачамі савета будуць з'яўляцца распрацоўка і рэалізацыя новых міжнародных транспартна-лагістычных прадуктаў, сумесных праектаў у галіне міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак, вызначэнне перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва ў галіне тэхналогій і інжынерных рашэнняў, падрыхтоўка прапаноў па іх рэалізацыі на чыгуначным транспарце.

Балтыйскі савет будзе разглядаць пытанні, звязаныя з удасканаленнем тэхналогіі работы чыгуначных памежных пераходаў, падрыхтоўкай ўзгодненых прапаноў для распрацоўкі Плана фарміравання цягнікоў, гарманізацыяй інфармацыйных сістэм, укараненнем электроннага дакументазвароту і шэраг іншых пытанняў.

Члены савета выказалі асаблівую зацікаўленасць у арганізацыі сумесных навучальных праграм па пытаннях карпаратыўнага кіравання, сістэме менеджменту і беражлівай вытворчасці.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год