Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у рабоце першага паседжання Балтыйскага савета па прымежным супрацоўніцтве чыгунак

04 лютага 2014

6 лютага ў Санкт-Пецярбургу пройдзе першае паседжанне Балтыйскага савета па прымежным супрацоўніцтве чыгунак.

Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць намеснік Начальніка чыгункі Ўладзімір Балахонаў.

На паседжанні Балтыйскага савета будзе разгледжана каля пяці пытанняў. Сярод асноўных — зацвярджэнне Палажэння аб Балтыйским савеце па прымежным супрацоўніцтве чыгунак, аб накірунках працы на 2014 год.

Праца Балтыйскага савета будзе ажыццяўляцца ў рамках Савета па чыгуначным транспарце.

 

Плануецца, што Балтыйскі савет будзе з'яўляцца рэгіянальным кансультатыўным органам кіраўнікоў чыгуначных адміністрацый Беларусі, Латвіі, Літвы, Фінляндыі, Эстоніі, а таксама Кастрычніцкай і Калінінградскай чыгунак — філіялаў ААТ «Расійскія чыгункі». Сярод асноўных задач савета — арганізацыя эфектыўнага ўзаемадзеяння па рэалізацыі рашэнняў па чыгуначным транспарце ў Балтыйскім рэгіёне, распрацоўка і рэалізацыя новых міжнародных транспартна-лагістычных прадуктаў, сумесных праектаў у вобласці міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак. Таксама вызначэнне перспектыўных кірункаў супрацоўніцтва ў вобласці тэхналогій і інжынерных рашэнняў, падрыхтоўка прапаноў па іх рэалізацыі на чыгуначным транспарце.

Плануецца, што ў функцыянальныя абавязкі Балтыйскага савета ўвойдзе разгляд і шэрагу іншых пытанняў, у тым ліку звязаных з удасканаленнем тэхналогіі працы чыгуначных памежных пераходаў, падрыхтоўка ўзгодненых прапаноў для распрацоўкі Плану фармавання цягнікоў, гарманізацыя інфармацыйных сістэм, укараненне электроннага дакументазвароту і іншыя.

Таксама ў рамках падрыхтоўкі да першага пасяджэння Балтыйскага савета 5 лютага запланавана наведванне дэпо Металастрой з мэтай азнаямлення з арганізацыяй тэхнічнага абслугоўвання хуткасных цягнікоў.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год