Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыме актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да «Дажынак-2014»

03 лютага 2014

Беларуская чыгунка будзе ўдзельнічаць у падрыхтоўцы да правядзення рэспубліканскага фэсту-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкi-2014», які пройдзе ў верасні ў Гарадцы і Гарадокскім раёне Віцебскай вобласці.

У мэтах падрыхтоўкі аб'ектаў Беларускай чыгункі да фэсту-кірмашу плануецца выканаць работы па рэалізацыі праэкта «Рэканструкцыя станцыйных будынкаў і збудаванняў станцыі Гарадок».

Абноўленай сустрэне ўдзельнікаў «Дажынак» інфраструктура беларускай магістралі станцыі Гарадок. У ліку прадугледжаных мерапрыемстваў — работы па рэканструкцыі пасажырскага будынка станцыі, паста ЭЦ і кацельні. У пасажырскім будынку будуць усталяваны інфармацыйнае табло з адлюстраваннемінфармацыі аб прыбыццi і адпраўленні цягнікоў, аплатна-даведкавы тэрмінал. Асаблівую ўвагу Беларуская чыгунка надасць добраўпарадкаванню тэрыторыі станцыі — на платформах усталююць дэкаратыўныя свяцільні, прадугледжана прылада сістэмы відэаназірання. Будзе выкананы рамонт пераезда і пешаходнага пераходу з ужываннем насцілу з гумовых пліт.

 

З мэтай забеспячэння бяспекі перамяшчэння пешаходаў прадугледжана агароджванне станцыі Гарадок.

Таксама Беларуская чыгунка выканае шэраг мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў паласе адводу і іншыя рамонтныя работы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2014 год