Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прадставіць свой транзітны патэнцыял у рамках правядзення круглых сталоў

05 лютага 2014

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у мерапрыемствах па прыцягненні транзітнага патэнцыялу. Так, з 20 па 22 мая ў г. Астане (Казахстан) Беларускай чыгункай будзе арганізаваны круглы стол «Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак казахстанскіх замежнагандлёвых грузаў». А ў лістападзе круглы стол «Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх замежнагандлёвых грузаў» пройдзе ў Маскве.

У мерапрыемствах прымуць удзел грузаўладальнікі Расіі і Казахстана, прадстаўнікі кампаній-аператараў рухомага састава, партнёры Беларускай чыгункі.

Беларусь з'яўляецца своеасаблівым мастом, па якім грузы па найкароткім шляху могуць перасоўвацца паміж краінамі Цэнтральнай Еўропы і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, Паўднёвай Еўропы, Блізкага Ўсходу і краінамі Балтыйскага мора. Выгаднае геаграфічнае становішча стымулюе развіццё транспартнага сектара, і у першую чаргу транзітнага патэнцыялу. Таму адна з галоўных задач Беларускай чыгункі — максімальна эфектыўна задзейнічаць гэты патэнцыял, у тым ліку выкарыстоўваючы такія формы работы з кліентамі, як арганізацыя і правядзенне круглых сталоў.

 

Беларуская чыгунка надае асаблівую ўвагу развіццю транзітнага патэнцыялу. У сферы грузавых перавозак асноўнымі кірункамі з'яўляюцца набыццё сучасных грузавых электравозаў серыі БКГ, абнаўленне парку грузавых вагонаў, мадэрнізацыя і зборка высокатэхналагічных манеўровых лакаматываў серыі ТМЭ. Працягваецца рэалізацыя маштабнага інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі чыгуначных ліній на ўчастках Гомель—Жлобін—Асіповічы, Маладзечна—Гудагай—Дзяржмяжа.

Прыярытэтнай задачай Беларускай чыгункі для забеспячэння транзітнай прывабнасці з'яўляецца мадэрнізацыя чыгуначнай інфраструктуры ўчасткаў II і IX міжнародных транспартных калідораў. У 2013 годзе Беларуская чыгунка завяршыла рэканструкцыю адной з найбуйных сваіх станцый — станцыі Калінкавічы. Тут уведзены ў эксплуатацыю сучасны аўтаматызаваны сартавальны комплекс па расфармаванні і фармаванні цягнікоў, што дазваляе скараціць час апрацоўкі на станцыі вагонаў, якія праходзяць транзітам па Беларусі.

Мерапрыемствы па ўзмацненні прапускной здольнасці Беларускай чыгункі працягваюцца. Ідуць будаўнічыя работы па ўладкаванні чыгуначнага пункта пропуску Бігосава і падаўжэннi пуцей на станцыі Орша-Цэнтральная да 100 і больш умоўных вагонаў. Заканчваецца праектаванне другога шляху ад Полацку да дзяржмяжы з Латвіяй і другога шляху на перагонах участка Лунінец—Сітніца.

Асаблівая ўвага надаецца кантэйнерным перавозкам, у прыватнасці арганізацыі эфектыўнай работы Брэсцкага чыгуначнага вузла, якая дазволіла скараціць з 24 да 12 гадзін пропуск кантэйнерных цягнікоў па станцыі Брэст-Паўночны і з 10 да 6 гадзін па станцыі Брэст-Усходні.

Таксама важным мерапрыемствам па прыцягненні транзітнага патэнцыялу стане арганізацыя і правядзенне міжнароднай канферэнцыі па пытаннях развіцця міжнародных грузавых перавозак, якая пройдзе ў Мінску з 7 па 9 верасня.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год