Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў 2014 годзе правядзе комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню ўмоў і аховы працы

26 лютага 2014

Усяго на рэалізацыю комплексу мерапрыемстваў па ахове працы ў 2014 годзе плануецца накіраваць больш за 11 мільярдаў рублёў. Асаблівая ўвага будзе надавацца прававому забеспячэнню аховы працы. Прадугледжана правядзенне семінараў-нарад з удзелам кіраўнікоў і спецыялістаў па ахове працы, навучанне і праверка ведаў, а таксама правядзенне аналізу стану ўмоў і аховы працы.

Беларуская чыгунка ўдзялiць увагу тэхнічнаму забеспячэнню аховы працы. Працягнецца работа па ўстаноўцы сістэм відэаназірання, набыцці і ўкараненні на аб'ектах чыгуначнага транспарту сродкаў малой механізацыі, набыцці электраахоўных, мантажных прыстасаванняў і сродкаў, уключаючы сучасныя ахоўныя сродкі.

 

Таксама прадугледжаны санітарна-гігіенічныя і лячэбна-прафілактычныя мерапрыемствы. Асаблівая ўвага будзе нададзена стварэнню ўмоў для харчавання работнікаў беларускай магістралі, рамонту санітарна-бытавых памяшканняў. Працягнецца работа па арганізацыі навучання, ўкараненнi перадавога вопыту па ахове працы. Будзе арганізаваны агляд-конкурс стану аховы працы на магістралі. Акрамя таго, чыгунка прыме ўдзел у аглядзе-конкурсе «Лепшая арганізацыя па ахове працы, культуры вытворчасці і добраўпарадкаванні тэрыторыі», якi праводзіць Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Асаблівая ўвага будзе надавацца мерапрыемствам, накіраваным на вывядзенне работнікаў з небяспечных зон. На аб'ектах беларускай магістралі будуць працягвацца работы па ўстаноўцы электраабагравання стрэлачных пераводаў, рэканструкцыі шэрагу вытворчых баз ў Мінскім, Гродзенскім і Віцебскім чыгуначных вузлах.

У мэтах удасканалення арганізацыйнай і метадычнай работы на Беларускай чыгунцы па ахове працы з 01.03.2014 на базе аддзела аховы працы будзе створана служба аховы працы і прамысловай бяспекі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год