Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Арганізацыям Беларускай чыгункі прысуджаны Прэміі Ўрада ў галіне якасці 2013

24 лютага 2014

Рашэнне камісіі па прысуджэнні прэмій было зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 19 лютага 2014 № 150. Паводле гэтага дакумента, усяго Прэміі Ўрада Беларусі за ўкараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю і забеспячэнне на гэтай аснове выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі (забеспячэнне паслуг, выкананне работ) прысуджаны 13 прадпрыемствам, сярод якіх адасобленае структурнае падраздзяленне лакаматыўнае дэпо Мінск унітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Акрамя таго, прысуджаны званні дыпламантаў конкурсу на суісканне Прэміі Ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці 2013 адасобленаму структурнаму падраздзяленню Баранавіцкае вагоннае дэпо унітарнага прадпрыемства «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».

 

Конкурс на суісканне Прэміі Ўрада за дасягненні ў галіне якасці праводзіцца з 1999 года. У 2013 годзе конкурс на суісканне Прэміі праводзіўся па новай мадэлі з улікам тэндэнцый сучаснага менеджменту. Новая мадэль гарманізавана з крытэрамі прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг і з мадэллю прэміі дзелавой дасканаласці Еўрапейскага фонду менеджменту якасці (EFQM). Гэта дазваляе экспертам больш дэталёва ацаніць узровень работ па якасці прадукцыі і дзейнасці ў арганізацыях, а прадпрыемствам-удзельніцам — будаваць свой ​​падыход у галіне менеджменту на прынцыпах, што прымяняюцца іх замежнымі партнёрамі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год