Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Падведзены вынікі конкурсу на лепшы музей і пакой баявой і працоўнай славы Беларускай чыгункі за 2012

05 красавіка 2013

Па выніках работы за 2012 год у намінацыі «Лепшы музей аддзяленняў Беларускай чыгункі» прызавыя месцы прысуджаны:

  • 1 месца: калектыву музея гісторыі РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
  • 2 месца: калектыву музея гісторыі УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
  • 3 месца: калектыву музея гісторыі РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

У намінацыі «Лепшы музей адасобленага структурнага падраздзялення аддзялення Беларускай чыгункі» прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

  • 1 месца: калектыў музея гісторыі лакаматыўнага дэпо Мінск УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
  • 2 месца: калектыў музея гісторыі чыгуначнай тэхнікі лакаматыўнага дэпо Брэст РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
  • 3 месца: калектыў музея гісторыі лакаматыўнага дэпо Орша УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

У намінацыі «Лепшы пакой баявой і працоўнай славы адасобленага структурнага падраздзялення аддзялення Беларускай чыгункі» прызёрамі прызнаны:

  • 1 месца: калектыў пакоя баявой і працоўнай славы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі»:
  • 2 месца: калектыў пакоя баявой і працоўнай славы лакаматыўнага дэпо Жлобін РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
  • 3 месца: калектыў залы гісторыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: музей
Да спісу навін за 2013 год