Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На барацьбу з наступствамі цыклону «Хаўер» Беларуская чыгунка ўвяла больш за 160 адзінак рознай тэхнікі, больш за 4500 чалавек. Ачышчана звыш 1600 кіламетраў пуцi.

18 сакавіка 2013

На маршрут выведзена 196 дадатковых пасажырскіх вагонаў, а таксама прызначаны адзін дадатковы цягнік.

Ва ўмовах наймацнейшага снегападу на Беларускай чыгунцы была забяспечана ўстойлівая работа. Цягнікі па сталёвай магістралі ішлі без істотных спазненняў.

Для ліквідацыі наступстваў стыхіі ў перыяд з 15 па 18 сакавіка 2013 года 19 снегаўборачных машын выканалі 362 рэйсы па вывазе снегу, 17 снегаачышчальнікаў ачысцілі 1673 км пуцi.

У ліквідацыі наступстваў снегападу ў агульнай складанасці ўдзельнічалі больш за 4500 чалавек. У тым ліку на ачыстцы стрэлак штосутачна працавалі 2193 чалавекi, у тым ліку зменных работнікаў дыстанцыі пуцi, пуцявых машынных станцый.

 

У працы па ўборцы снегу на аб'ектах пасажырскай гаспадаркі, вытворчых тэрыторыях і дваровых тэрыторыях жылога сектара было задзейнічана 127 адзінак аўтатрактарнай тэхнікі і 2323 работнікi арганізацый Беларускай чыгункі.

Стальная магістраль таксама аказала дапамогу тэхнікай сваім калегам — аўтадарожнiкам.

Работы па ліквідацыі наступстваў снежнай стыхіі працягваюцца. У сувязі з гэтым дадзеная вышэй інфармацыя мае аператыўны, папярэдні характар, пастаянна абнаўляецца і ўдакладняецца.

Акрамя таго, улічваючы выкліканыя снегападам цяжкасці ў працы аўтамабільнага і авіятранспарту, Беларуская чыгунка дабавіла 196 дадатковых вагонаў у 68 пасажырскіх цягнікоў (33 вагоны ў 22 цягнікі міжнародных зносін і 163 вагоны ў 46 цягнікоў міжрэгіянальных ліній). Акрамя гэтага быў прызначаны адзін дадатковы пасажырскі цягнік № 632 ў складзе шасці вагонаў з Мінска ў Гомель 17 сакавіка 2013 года і назад з Гомеля ў Мінск 18 сакавіка 2013 г.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год