Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія жанчыны! Ад усёй душы віншуем вас з цудоўным вясеннім святам — Днём жанчын!

07 сакавіка 2013

У нашым календары 8 Сакавіка займае асаблівае месца. Жанчына і вясна ўвасабляюць сабой пачатак жыцця, каханне і прыгажосць. Як прырода абуджаецца ад сну, так і вы, мілыя дамы, расцвітаеце вясной, як першыя ласкавыя кветкі. Вашы ўсмешкі натхняюць мужчын на новыя здзяйсненні, зараджаюць творчай энергіяй і саграваюць душэўнай цеплынёй. Гэты дзень выклікае самыя трапяткія пачуцці павагі і ўдзячнасці да нашых матуль, жонак, сясцёр і дочак.

Сёння цяжка ўявіць працу чыгуначнага транспарту без прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. На Беларускай чыгунцы працуюць больш за 31 тысячу жанчын, якія нароўні з мужчынамі ўдзельнічаюць у вырашэнні складаных вытворчых пытанняў. Паказваючы праўдзівы прафесіяналізм, высокую адказнасць і належную стараннасць, нашы працаўніцы дастойна прадстаўляюць Беларускую магістраль у розных сферах яе дзейнасці.

Асаблівыя словы віншавання і ўдзячнасці нашым жанчынам — ветэранам вайны і працы. Сёння ў ветэранскіх арганізацыях налiчваецца больш за 22 тысячы прадстаўніц прыгожага полу, на чые кволыя плечы легла асноўная нагрузка па аднаўленні чыгуначнага транспарту ў пасляваенны перыяд.

Ваш творчы патэнцыял, асаблівы талент і імкненне да гармоніі, аптымізм і ўпэўненасць у сабе заўсёды з'яўляліся асновай паспяховага развіцця чыгуначнай галіны.

Дазвольце ў гэты вясновы дзень прызнацца ў нашай бясконцай адданасці і любові да вас. Мы схіляемся перад вашым уменнем сумяшчаць працу з сямейнымі клопатамі і пры гэтым ствараць у доме атмасферу цяпла і выгоды, застаючыся загадкавымі і непаўторнымі.

Народная мудрасць гаворыць, што за кожным паспяховым мужчынам стаiць добрая, спагадная, уважлівая і разумных жанчына. Менавіта вы, як багіні, падтрымліваеце ў гэтым жыцці далікатныя парасткі кахання і ўзаемаразумення. Мы шчыра ўдзячныя вам за цвёрдую веру ў будучыню, жыццёвую ўстойлівасць і бязмежнае цярпенне.

Мілыя жанчыны! Хай гэты вясновы дзень падорыць вам мора кветак, добрыя ўсмешкі, увагу блізкіх і радасць новых сустрэч.

Жадаем вам моцнага здароўя, кахання, сямейнага дабрабыту і велізарнага шчасця!

Са святам! 

 

Начальнік Беларускай чыгункі В. М. Марозаў

Старшыня Беларускага прафесійнага
саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў В. І. Рынг

Старшыня Арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі Я. Г. Лаўрыновіч

Да спісу навін за 2013 год