Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка развівае ўзаемавыгадныя кантакты з Еўропай і Азіяй

14 сакавіка 2013

Прадстаўнікі стальной магістралі ўдзельнічаюць у міжнародных нарадах і канферэнцыях у Празе і Ташкенце. У сталіцы Узбекістана з 12 па 15 сакавіка праходзіць нарада прадстаўнікоў чыгуначных адміністрацый Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Спецыялістам чыгунак Садружнасці неабходна ўзгадніць графік руху міжнародных пасажырскіх і прыгарадных цягнікоў на 2013/2014 год, а таксама ўдакладніць звод прычапных і бесперасадачных вагонаў міжнародных зносін.

А тым часам у Чэхіі на Міжнароднай канферэнцыі IRFC-2013 «Еўра-Азіяцкі чыгуначны грузавы бізнэс» («International Rail Freight Conference»), спецыялісты з 15 краін свету абмяркоўваюць павышэнне якасці лагістычных паслуг, развіццё чыгуначнага транспарту ў галіне грузаперавозак, інфраструктуры, забеспячэння бяспекі, вытворчасці абсталявання і інтэграцыі транспартных сістэм. У міжнародным форуме ўдзельнічаюць і беларускія чыгуначныя менеджэры.

 

Беларуская чыгунка зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з еўрапейскімі ліцэнзаванымі перавозчыкамі і грузаўладальнікам. У рамках канферэнцыі, якая праходзіць з 13 па 15 сакавіка ў Празе, намечаны сустрэчы і перамовы, накіраваныя на развіццё грузавых перавозак у зносінах Еўропа—Азія, павышэнне якасці аказваемых транспартных паслуг, паскарэнне дастаўкі грузаў. Акрамя таго, гаворка будзе весціся і пра гарманізацыю міжнародных працэдур афармлення перавозак, спрашчэнні перасячэння межаў, правядзенні канкурэнтаздольнай тарыфнай палітыкі.

Падобны міжнародны форум праходзіць ужо ў чацвёрты раз. Яго значнасць падкрэслівае геаграфія краін-удзельніц. У іх ліку Расія, Вялікабрытанія, Італія, Германія, Францыя, Бельгія, Аўстрыя.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год