Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Аб накіраванні запытаў СМІ

Для атрымання неабходных інфармацыйных матэрыялаў па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Беларускай чыгункі, прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі неабходна накіроўваць афіцыйныя запыты на імя кіраўніцтва Беларускай чыгункі

Запыт павінен быць:

  • аформлены на рэдакцыйным бланку;

  • падпісаны кіраўніком СМІ;

  • завераны пячаткай.

Змест запыту:

  • асноўная тэма (прадмет запыту);

  • пералік пытанняў;

  • калі і дзе будзе выкарыстана прадстаўленая інфармацыя;

  • Ф. І. І. адказнага супрацоўніка СМІ;

  • адрас, тэлефон і іншую кантактную інфармацыю.

Журналісты замежных сродкаў масавай інфармацыі павінны мець пасведчанне аб акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь (акрэдытацыйная картка), выдадзенае Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Запыты прымаюцца на факс 8 (017) 327 56 48 або па электроннай пошце e-mail ns@rw.by (скан-копія афіцыйнага запыту СМІ) на працягу працоўнага дня (з 8.00 да 17.00).