Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Год удасканалення тэхналогій работы

2026 год у дзяржаўным аб'яднанні «Беларуская чыгунка» аб'яўлены Годам удасканалення тэхналогій работы.

Ключавой мэтай года ўдасканалення тэхналогій работы з'яўляецца мэтанакіраванае ўкараненне і маштабаванне перадавых тэхналагічных і арганізацыйных рашэнняў, накіраваных на:

  • павышэнне эфектыўнасці, бяспекі, надзейнасці і канкурэнтаздольнасці асноўных і дапаможных працэсаў Беларускай чыгункі;
  • развіццё лічбавых сэрвісаў для кліентаў;
  • фарміраванне культуры пастаяннага тэхналагічнага абнаўлення і развіцця прафесійных кампетэнцый персаналу.

Навіны раздзела

Зручная аплата па QR-коду. Беларуская чыгунка ўкараняе магчымасць аплаты праз сэрвіс імгненных плацяжоў «КРОК» Зручная аплата па QR-коду. Беларуская чыгунка ўкараняе магчымасць аплаты праз сэрвіс імгненных плацяжоў «КРОК»

У Год удасканалення тэхналогій работы на Беларускай чыгунцы ва ўзаемадзеянні з ААТ «Беларусбанк» і ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў па ўкараненні Нацыянальнага сэрвісу імгненных плацяжоў «КРОК».

З 1 кастрычніка 2026 года ў рамках рэалізацыі пілотнага праекта ўкаранення сэрвісу «КРОК» на станцыі Мінск-Пасажырскі ў зале павышанай камфортнасці «Клуб СВ» даступна аплата паслуг з выкарыстаннем QR-кодаў сэрвісу.

02 кастрычніка 2026
Чытаць далей…
Беларуская чыгунка абнавіла сэрвіс «Анлайн-табло» Беларуская чыгунка абнавіла сэрвіс «Анлайн-табло»

У рамках Года ўдасканалення тэхналогій работы, абвешчанага на беларускай магістралі ў 2026 годзе, і ў мэтах павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка з 7 верасня 2026 года запусціла абноўленую версію сэрвісу інфармавання «Анлайн-табло».

Цяпер на афіцыйных інфармацыйных рэсурсах Беларускай чыгункі ў рэжыме рэальнага часу па 23 станцыях і прыпыначных пунктах даступная актуальная інфармацыя аб руху пасажырскіх цягнікоў.

09 верасня 2026
Чытаць далей…
Усе навіны раздзела

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць