Патрабаванні да электронных зваротаў
Электронныя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы заяўніка, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выклад сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты заяўніка.
Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
- выклад сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка;
- адрас электроннай пошты заяўніка.
Да электронных зваротах, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
У электронных зваротах заяўнікаў наяўнасць асабістага подпісу не патрабуецца.