Фотогалерея(be)
Вагонная гаспадарка Беларускай чыгункі мае эксплуатацыйны парк грузавых вагонаў для перавозкі розных відаў грузаў.
Тэхнічнае абслугоўванне, планавыя віды рамонту ўсіх тыпаў грузавых чыгуначных вагонаў каляіны 1520 мм Беларускай чыгункі і прадпрыемстваў-уласнікаў Рэспублікі Беларусь, краін СНД і Балтыі ажыццяўляюць 12 вагонных дэпо, падрыхтоўку вагонаў-цыстэрнаў да перавозак - 2 прамывачна-прапарачныя станцыі.
Усе вагонныя дэпо атэставаны, забяспечаны сучасным тэхналагічным, метралагічным, дыягнастычным і спецыялізаваным абсталяваннем, неабходным для рамонту і эксплуатацыі вагонаў, што дазваляе выконваць якасны рамонт вагонаў, своечасова выяўляць дэфекты, якія пагражаюць бяспецы руху цягнікоў.