Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Заключэнне дагавораў з экспедытарскімі арганізацыямі

Дагавор на аплату правазных плацяжоў за перавозкі грузаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей - дагавор) з асобамі, на якіх грузаадпраўшчыкам або грузаатрымальнікам ускладаецца адпаведны абавязак (далей - плацельшчык), дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка» заключаецца на ўмовах:

  • папярэдняя аплата 100% правазных плацяжоў;
  • магчымасць разлікаў за перавозкі толькі ў вагонах (кантэйнерах) грузаадправіцеляў, грузаатрымальнікаў, а таксама ў вагонах (кантэйнерах) перавозчыкаў іншай дзяржавы;
  • штогадовае ўнясенне задатку 30 тыс. дал. ЗША ў эквіваленце пры заключэнні дагавора, а таксама перад пачаткам кожнага наступнага каляндарнага года дзеяння дагавора;
  • тэрмін дзеяння дагавора - 3 гады.


Узаемадзеянне з Беларускай чыгункай ажыццяўляецца з дапамогай спецыялізаваных інфармацыйных рэсурсаў на аснове дамовы з Цэнтрам абароны інфармацыі дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка».

Пры парушэнні плацельшчыкам умоў ўнясення перадаплаты па Дагаворы больш за пяць разоў на працягу каляндарнага года, а таксама - умоў унясення задатку па Дагаворы, Беларускай чыгункай разглядаецца пытанне аб скасаванні Дамовы.

Пытанне аб заключэнні Дагавора разглядаецца на падставе пісьмовага звароту.

У пісьме неабходна ўказаць наступную інфармацыю: назва дагавора, меркаваныя маршруты перавозак, аб'ёмы і наменклатуру грузаў, дакладны юрыдычны і паштовы адрасы, нумары тэлефонаў і факсаў, адрас электроннай пошты, скарочанае найменне экспедытарскай арганізацыі на рускай мове (для ўнясення адзнакі ў перавозачныя дакументы), банкаўскія рэквізіты:

  • для нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь - пры разліках у доларах ЗША, еўра або расійскіх рублях;
  • для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь - пры разліках у доларах ЗША, еўра або расійскіх рублях, а таксама пры разліках у беларускіх рублях.

Да ліста неабходна прыкласці афіцыйна перакладзеныя на рускую мову дакументы:

  • копію Статута, Устаноўчага дагавора (натарыяльна завераныя);
  • копію пасведчання аб рэгістрацыі прадпрыемства (натарыяльна завераную);
  • дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы (права) на падпісанне дагавора кіраўніком (пратакол сходу заснавальнiкаў альбо іншыя дакументы). Пры падпісанні дагавора iншай асобай — дадаткова належна аформленая даверанасць на права подпісы дагавора, выдадзеная кіраўніком з адначасовым прадстаўленнем натарыяльна заверанага прыклада подпіса кіраўніка;
  • уліковы нумар плацельшчыка (УНП);
  • агульнастатыстычны код прадпрыемстваў і арганізацый (код ОКПО)

Даведкі па тэлефонах: (+37517) 225 40 70 225 04 08, 225 41 66, 225 05 05, 225 05 85.