Паслугі па часовым размяшчэнні парожніх вагонаў грузаадправіцеляў/грузаатрымальнікаў
Беларуская чыгунка аказвае паслугі па часовым размяшчэнні (адстоі) на чыгуначных шляхах агульнага карыстання парожняга вагона грузаадпраўшчыка, грузаатрымальнікаў, а таксама платформы грузаадпраўшчыка, грузаатрымальнікаў з парожнімі кантэйнерамі.
Паслугі аказваюцца пры ўмове, што размяшчаныя парожнія вагоны грузаадправіцеляў/грузаатрымальнікаў (далей – вагоны):
- зарэгістраваныя ў Аўтаматызаваным банку даных парка грузавых вагонаў (далей – АБД ПВ) у адпаведнасці з Правіламі эксплуатацыі і панумернога ўліку ўласных грузавых вагонаў (зацверджанымі на 68-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці 17–18 мая 2018 г.) за чыгуначнымі адміністрацыямі дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама за чыгуначнымі адміністрацыямі дзяржаў, якія не з'яўляюцца членамі Еўразійскага эканамічнага саюза, пры захаванні патрабаванняў Мытнага Кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза;
- належаць Кліенту на праве ўласнасці або iншым законным праве.
Узор ДАГАВОРА (па-руску) на аказанне паслуг па часовым размяшчэнні (адстою) на чыгуначных пуцях арганізацый Беларускай чыгункі парожніх грузавых вагонаў;
Кантактная інфармацыя:
Аддзел кіравання рухомым саставам і ўзаемадзеяння з аператарскімі кампаніям службы перавозак Упраўлення Беларускай чыгункі
Тэл.: (+375 17) 225 29 51, 225 44 91;
Факс: (+375 17) 225 05 20; 225 29 63;
E-mail: d_kovalev@upr.mnsk.rw.by; dups_smena@upr.mnsk.rw.by.














