Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Грузавыя перавозкі

Кантактная інфармацыя

«гарачая лінія»
па пытаннях грузавых перавозак з 8.00 да 20.00:

(+375 17) 225 30 30

(+375 33) 625 30 30

(+375 29) 625 30 30

Арганізацыя кантейнерных перавозак:

(+375 17) 225 47 73,

(+375 17) 225 05 74,

225 49 62 (факс)

mrol@upr.mnsk.rw.by
Поўная інфармацыя:
Падрабязней

Беларуская чыгунка з'яўляецца адным з найважнейшых звенняў сiстэмы забеспячэння гандлёва-эканамічных сувязяў краін Еўрапейскага Саюза ў зносiнах з краінамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну.

Рост аб'ёмаў грузавых перавозак на Беларускай чыгунцы дасягаецца дзякуючы своечасоваму рэагаванню на змены рынку транспартных паслуг, аптымізацыі схем транспарціроўкі асноўных знешнегандлёвых грузаў, удасканаленню тарыфных умоў. Праводзіцца паслядоўная праца па правядзенні ўзгодненай тарыфнай палітыкі з суседнімі чыгуначнымі адміністрацыямі і стывідорнымi кампаніямі ў портах.

Найважнейшымі для чыгуначнага комплексу Беларусі з'яўляюцца транзітныя перавозкі грузаў.

Асноўнымі транзітнымі грузамі з'яўляюцца: вугаль (49%), нафтагрузы (24%), угнаенні (5%), чорныя металы (5%) і інш.

Найбольшыя аб'ёмы транзітных перавозак ажыццяўляюцца ў напрамках з Расіяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай і Ўкраінай.

На працягу апошняга дзесяцігоддзя на тэрыторыі Беларусі сфарміраваны шэраг ўстойлівых чыгуначных накірункаў транзітных грузапатокаў. У першую чаргу гэта перавозкі расійскіх і казахстанскіх знешнегандлёвых грузаў праз такія порты Балтыйскага мора як Калінінград (Расія), Рыга і Вентспілс (Латвія) ды Клайпеда (Літва).

Важнае значэнне маюць перавозкі ў краіны Еўрапейскага Саюза і назад па II Агульнаеўрапейскім транспартным калідоры, які ў злучэнні з Транссібірскай магістраллю ўтварае самы кароткі і аптымальны па тэрмінах дастаўкі, ў параўнанні з марскім транспартам, маршрут для транспарціроўкі знешнегандлёвых грузаў ў напрамку Еўропа - Кітай - Еўропа.

Перспектыўнымі з'яўляюцца перавозкі ў напрамку Поўнач-Поўдзень-Поўнач, у тым ліку па IX Агульнаеўрапейскім транспартным калідоры паміж краінамі Прыбалтыйскага і Чарнаморскага рэгіёнаў.

У арганізацыі транзітных перавозак у напрамку Усход - Захад - Усход Беларуская магістраль мае дастатковыя рэзервы прапускной і правазной здольнасці, на мяжы з Польшчай - развітую складскую інфраструктуру, эфектыўную тэхналогію перагрузу і перадачы вагонаў.

Магутнасці кантэйнерных і іншых тэрміналаў у Брэсце ствараюць спрыяльныя перспектывы для далейшага развіцця транспартных сувязяў паміж заходнееўрапейскімі і азіяцкімі дзяржавамі.

У мэтах развіцця транспартна-лагістычнай дзейнасці і прыцягнення дадатковых грузаў, якiя накiроўваюцца ў напрамку Усход-Захад-Усход праз Брэсцкі памежны пераход і пераходы Гродзенскай вобласці, створаны прадпрыемствы «Брэстгрузтранслагiстык» і «Баранавіцкі грузавы цэнтр транспартнай лагiстыкi».

 
Стратэгія Беларускай чыгункі - развіццё перавозак грузаў паскоранымі кантэйнернымі цягнікамі.

Паскораныя кантэйнерныя цягнікi ў цяперашні час з'яўляюцца рэальнай альтэрнатывай аўтамабільнаму і марскому транспарту. Па Беларускай чыгунцы курсуюць 10 міжнародных кантэйнерных цягнікоў («Усходні вецер», «Казахстанскі вектар», «Мангольскі вектар», «ZUBR», «Вікінг», «Volkswagen Grupp RUS», «Pegeout-Citroen-Mitsubishi», «Масквіч» («Moscovitе»), цягнікі з Кітая праз памежныя пераходы Забайкальск (Расія)/Алашанькоу (Кітай)/Достык (Казахстан).

Сумесна з ААТ «РЖД» Беларуская чыгунка ўдзельнічае ў рэалізацыі праекта «ТРАНСІБ за 7 сутак». Гэта дазволіць пераадольваць адлегласць ад Далёкаўсходніх марскіх портаў да Заходніх межаў Расiі за 7 сутак, гэтым чынам стварыўшы канкурэнтаздольныя ўмовы для прыцягнення еўраазіяцкіх таварапатокаў на чыгуначны транспарт.

 
Адным з асноўных аспектаў павышэння транзітнай эфектыўнасці Рэспублікі Беларусь з'яўляецца аптымізацыя кантролю перамяшчэння тавараў праз мытную мяжу і скарачэнне тэрмінаў іх мытнага афармлення.

У Беларусі для зручнасці спажыўцоў транспартных паслуг імкнуцца максімальна спрасціць мытныя працэдуры на памежных станцыях чыгункі. У тым ліку пры актыўным удзеле спецыялістаў Беларускай чыгункі распрацавана і ўведзена ў апрацоўку ўніфікаваная накладная ЦIМ/СМГС. Яна дазваляе ажыццяўляць перавозкі на ўсім шляху перамяшчэння груза па адной накладной без пераафармлення. Па адзінай накладной ужо ажыццяўляецца большасць кантэйнерных перавозак праз памежны пераход Брэст-Цярэспаль. Выкарыстанне гэтай накладной дазваляе паскорыць тэрміны дастаўкі грузаў, удасканаліць пытанні арганізацыі перавозак грузаў.

У рамках двухбаковых праектаў па інфармацыйнаму суправаджэнню грузавых перавозак па II і IX Агульнаеўрапейскім транспартным калідорах вядзецца электронны абмен дадзенымі паміж чыгункамі Польшчы, Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі і Украіны.

 
Сёння Беларуская чыгунка пры арганізацыі грузавых перавозак на міжнародных накірунках забяспечвае не толькі захаванасць грузаў і ўстаноўленыя тэрміны дастаўкі, а таксама:
  • прадастаўляе паслугі па аператыўнаму інфармацыйнаму суправаджэнню;
  • ажыццявляе мытнае афармленне і дэклараванне грузаў;
  • выконвае пагрузачна-разгрузачныя работы і ўзважванне грузаў на станцыях;
  • арганізоўвае працяглае захоўванне грузаў на адкрытых пляцоўках і мытных складах;
  • прадастаўляе страхавыя паслугі.