Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У каралеўскі горад Гродна з наведваннем Аўгустоўскага канала
Дата па заяўцы
Тып тура экскурсійны
Транспарт аўтобус

Гродзеншчына — адна з найбагацейшых абласцей Беларусі па колькасці помнікаў гісторыі і культуры. Сярод іх выдатны аб’ект гідратэхнічнай архітэктуры 1-й паловы 19 стагоддзя Аўгустоўскі канал, які злучыў раку Віслу з Нёманам. Яго даўжыня складае 102,8 км. У свеце існуе ўсяго два аналагі гэтага воднага шляху: у Швецыі Gota і ў Вялікабрытаніі Kalendonski. Будаўніцтва канала было выклікана неабходнасцю дастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі ў балтыйскія парты ў абход межаў Прусіі, урад якой увёў высокія мытныя пошліны. Будаўніцтва пачалося вясной 1825 года і было завершана ў 1839 годзе. Былі пабудаваны 21 камерны шлюз, 29 рэгулюючых плацін, 24 аб’екты службы канала, 79 вялікіх і малых мастоў. Кошт склаў 14 мільёнаў польскіх злотых або 1,5 мільёна рублёў срэбрам. Аўгустоўская сістэма адпавядала ўсім сучасным еўрапейскім тэхнічным стандартам. У Першую і Другую сусветныя войны канал зазнаў значныя разбурэнні. З 1958 года атрымаў статус воднага шляху 4 класа і ўжо не эксплуатаваўся.

З 2004 года пачалася рэканструкцыя беларускай часткі канала на працягу 22 км. Цяпер адноўлены 18 шлюзаў, пачынаецца актыўнае ўключэнне канала ў турыстычныя маршруты Гродзеншчыны і правядзенне мерапрыемстваў па актыўным адпачынку.

Падчас экскурсіі можна здзейсніць прагулку на цеплаходзе “Нёман па канале са шлюзаваннем.

Падчас экскурсіі вы ўбачыце:

  • Новы замак;
  • Каложскую царкву;
  • Фарны касцёл;
  • в. Дамброўка;
  • Аўгустоўскі канал.

Кіламетраж: 660 км.

Працягласць: 16 гадзін.

Праграма:

 

7.00 — 11.00

Прыбыццё ў Гродна

11.00 — 12.00

Наведванне музея Новы замак

12.00 — 14.00

Аглядная экскурсія па горадзе (абед)

14.00 — 15.00

Пераезд у в. Дамброўка

15.00 — 17.00

Прагулка на цеплаходзе Нёман па канале са шлюзаваннем

17.00 — 18.00

Вольны час. Адпачынак на прыродзе

18.00 — 23.00

Вяртанне ў Мінск

 

заказаць зараз

Адаслаць
Усе туры Беларуси