Тураў— Ляскавічы
Дата | па заяўцы |
Тып тура | экскурсійны |
Транспарт | аўтобус |
Вы наведаеце Беларускае Палессе. Унікальны куток прыроды г. Тураў — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі, у мінулым цэнтр княства. Тут жыў залатавуст зямлі беларускай — К.Тураўскі, тут і сёння знаходзяцца шануемыя вернікамі каменныя крыжы, якія растуць з зямлі.
Унікальны куток беларускай прыроды — Нацыянальны парк “Прыпяцкі вядомы, перш за ўсё, сваім сафары, дзе вы ўбачыце дзікіх жывёл і пазнаёміцеся з першароднай прыродай гэтага краю. Вы таксама пракоціцеся па р.Прыпяць, адчуеце прыгажосць і маляўнічасць гэтых мясцін.
Падчас экскурсіі вы ўбачыце:
- музей прыроды;
- Замкавую гару;
- помнік К.Тураўскаму;
- Свята-Успенскую царкву;
- крыжы, якія растуць з зямлі;
- сафары ў Нацыянальным парку;
- ажыццявіце цеплаходную прагулку па р.Прыпяць.
Кіламетраж: 750 км.
Працягласць: 16 гадзін.