Хатынь - Курган Славы
Тып тура | экскурсійны |
Транспарт | аўтобус |
Экскурсія на ваенна-гістарычную тэму знаёміць з падзеямі Другой сусветнай вайны. Вы даведаецеся пра абарону Мінска ў 1941 годзе, пазнаёміцеся з гераічнымі подзвігамі беларускіх партызан і падпольшчыкаў, а затым накіруецеся да месца болю і смутку ўсяго беларускага народа — мемарыяла на месцы знішчанай беларускай вёскі Хатынь.
Хатынь — гэта помнік не толькі знішчанай вёсцы, але і помнік усім ахвярам нацызму ў Беларусі.
Дарога да Кургана Славы пройдзе па тых месцах, дзе ўлетку 1944 г. праходзілі баі беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён.
Падчас экскурсіі Вы ўбачыце:
- помнік Няскоранаму чалавеку. У аснову пакладзены вобраз адзінага сведкі знішчэння Хатыні — І.Камінскага;
- месца, дзе знаходзілася гумно, у якім згарэлі жыхары вёскі;
- брацкую магілу хатынцаў;
- былую вясковую вуліцу, пазначаную першымі вянцамі;
- зрубы, дзе стаялі хаты;
- “могілкі вёсак, якія паўтарылі лёс Хатыні;
- “Сцяну памяці вязняў канцлагераў;
- “Вечны Агонь;
- Курган Славы на 19 км Маскоўскай шашы.
Кіламетраж: 180 км.
Працягласць: 5 гадзін.
Кошт экскурсіі для зборнай групы:
- на аднаго чалавека: 50,00/45,00 бел. руб.