Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Служба пуцi

Начальнік службы  Мамсікаў Мікалай Уладзіміравіч
Першы намеснік начальніка службы  Корык Сяргей Уладзіміравіч
Намеснік начальніка службы па тэхнічнай палітыцы Касцюкоў Алег Паўлавіч
Намеснік начальніка службы - начальнік аддзела механізацыі і рамонту Віршута Аляксей Іванавіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 46 95, факс (+375 17) 225 46 18
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба пуцi з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў намесніка Начальніка Беларускай чыгункі, які курыруе пытанні гаспадаркі пуці.

Асноўныя напрамкі дзейнасці

  1. Утрыманне ў пастаяннай спраўнасці ўсіх элементаў чыгуначнага пуці і яго рамонт, забеспячэнне бяспечнага і бесперабойнага руху цягнікоў з усталяванымі хуткасцямі.
  2. Павышэнне якасці рамонту і бягучага ўтрымання пуцi, укараненне комплекснай механізацыі і прагрэсіўнай тэхналогіі рамонтна чыгуначных работ з высокаэфектыўным выкарыстаннем машын і механізмаў, удасканаленне метадаў і формаў бягучага ўтрымання пуцi на базе механізацыі і машынiзацыi цяжкіх і працаёмкіх работ і скарачэнне долі ручной працы.
  3. Арганізацыя рамонту і ўтрымання інжынерных збудаванняў у стане, які забяспечвае бяспечны пропуск цягнікоў з усталяванымі хуткасцямі руху, пропуск паводкавых і ліўневых вод.
  4. Стварэнне і захаванне ахоўных лесанасаджэнняў і ажыццяўленне кантролю за своечасовым правядзеннем мерапрыемстваў па абароне пуцi ад снежных заносаў і размываў.
  5. Распрацоўка перспектыўных і гадавых планаў рамонту пуцi, землянога палатна і збудаванняў, рамонту і капітальнага будаўніцтва аб'ектаў гаспадаркі пуці.
  6. Распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці вытворчасці, рамонту і паўторным выкарыстанні матэрыялаў верхняй будовы пуцi, эканоміі паліва і электраэнергіі, паляпшэнні выкарыстання асноўных і абаротных сродкаў.
  7. Ажыццяўленне сумесна са службай кіравання персаналам Беларускай чыгункі, аддзяленнямі Беларускай чыгункі мерапрыемстваў па падбору і расстаноўцы кіраўнікоў і спецыялістаў, укамплектаванні прадпрыемстваў гаспадаркі пуці кадрамі, павышэнні іх кваліфікацыі.
  8. Фармiраванне на аснове прапаноў падведамасных прадпрыемстваў плана ўкаранення новай тэхнікі, перадавой тэхналогіі, мадэрнізацыі абсталявання. Арганізацыя работы па рацыяналізацыі і вынаходніцтве, метадычная дапамога ў вядзенні гэтых пытанняў спецыялістамі прадпрыемстваў гаспадаркі пуці.
  9. Аператыўнае і тэхнічнае кіраванне працай пуцевымяральных і дэфектаскопных вагонаў, габарытаабследвальнай і моставыпрабавальнай станцый, лабараторый па дэфектаскапіі.
  10. Аператыўнае кіраванне вытворчай дзейнасцю прадпрыемстваў чыгуначнага падпарадкавання:
  • пуцявых машынных станцый;
  • УП «Рэйказварачны поезд №10 ст. Орша»;
  • Эксплуатацыйнае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Цэнтр механізацыі пуцявых работ Беларускай чыгункі»;
  • дыстанцыі пуцi;
  • дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў.