Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Пасажырская служба

Начальнiк службы  Захарэвiч Аляксандр Анатольевiч
Першы намеснік начальніка службы  Баяр Канстанцін Мікалаевіч
Намеснік начальніка службы па тэхнічнай палітыцы - начальнік аддзела Танканог Дзяніс Уладзіміравіч
Намеснік начальніка службы - начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак Шэмет Сяргей Анатольевіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 47 04, факс (+375 17) 225 46 21
E-mail: ns@upr.mnsk.rw.by
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Пасажырская служба Беларускай чыгункі з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў намесніка Начальніка чыгункі, кіруючага арганізацыяй на чыгуначным транспарце перавозак пасажыраў і багажу як ва ўнутраных, так і ў міжнародных зносінах.

Служба ажыццяўляе тэхнічнае і аператыўнае кіраванне пасажырскай гаспадаркай праз пасажырскія аддзелы аддзяленняў чыгункі, пасажырскія і вагонныя ўчасткі аддзяленняў чыгункі, чыгуначнае бюро па размеркаванні і выкарыстанні месцаў у пасажырскіх цягніках ў частцы выкарыстання і размеркавання месцаў у цягніках міжнародных зносін.

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  • тэхнічнае і тэхналагічнае кіраванне пасажырскай гаспадаркай, ажыццяўленне мерапрыемстваў па яе ўтрыманні і ўмацаванні;
  • рэалізацыя дзяржаўных, галіновых і комплексных мэтавых навукова-тэхнічных праграм і арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па павышэнні тэхнічнага ўзроўню пасажырскай гаспадаркі, увядзенні ў карыстанне высокапрадукцыйных машын і абсталявання;
  • распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў па выяўленні і выкарыстанні рэзерваў, павышэнні рэнтабельнасці, паляпшэнні выкарыстання асноўных вытворчых фондаў, росту прадукцыйнасці працы і зніжэнні стратнасці пасажырскіх перавозак;
  • распрацоўка сумесна з адпаведнымі службамі графікаў руху цягнікоў міжнародных, ўнутраных і прыгарадных зносiн, выданне раскладаў руху пасажырскіх цягнікоў;
  • вывучэнне перспектыў развіцця пасажырскіх перавозак у рэспубліцы і распрацоўка на гэтай аснове мерапрыемстваў па рацыяналізацыі і ўдасканаленню перавозак;
  • ажыццяўленне кантролю за выкананнем пагадненняў аб міжнародных пасажырскіх зносiнах;
  • аналіз стану тарыфаў па ўсіх відах зносiн і ўнясенне прапаноў па іх удасканаленні;
  • улік парку пасажырскіх вагонаў, размеркаванне яго паміж аддзяленнямі чыгункі ў адпаведнасці з графікам руху цягнікоў, планам перавозак пасажыраў, найбольш эфектыўнае выкарыстанне пасажырскіх вагонаў па іх тыпах;
  • распрацоўка штогадовых планаў рамонту і мадэрнізацыі вагонаў прыпіснога парку на вагонарамонтных заводах і ў дэпо.