Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Аддзел ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы

Начальнік аддзела  Баравы Андрэй Паўлавіч
Намеснік начальніка аддзела - кіраўнік прэс-цэнтра  Кучынская  Юлія Мікалаеўна

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 48 58, 225 05 30
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г Мінск, вул. Леніна, 17

Аддзел ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў намесніка Начальніка Беларускай чыгункі, які курыруе пытанні ідэалогіі.

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  • тлумачэнне работнікам Беларускай чыгункі ідэалогіі беларускай дзяржавы, выхаванне патрыятызму і адказнасці за лёс краіны;
  • рэалізацыя дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, шырокае інфармаванне работнікаў Беларускай чыгункі аб дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь, мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання і кіраўніцтва Беларускай чыгункі;
  • вывучэнне грамадскага меркавання ў арганізацыях, забеспячэнне кіраўніцтва Беларускай чыгункі інфармацыяй аб сітуацыі ў грамадска-палітычнай сферы, падрыхтоўка аналітычных запісак, рэкамендацый і прапаноў па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю Аддзела;
  • забеспячэнне інфармацыйнай сувязі і ўзаемадзеянне Аддзела з прафесійнымі саюзамі, моладзевымі, ветэранскімі, творчымі і іншымі грамадскімі аб'яднаннямі і рухамі;
  • уздзеянне на мэтавую аўдыторыю праз сродкі масавай інфармацыі з мэтай фармiравання пазітыўнага грамадскага меркавання аб Беларускай чыгунцы;
  • аператыўнае ўзаемадзеянне з рэспубліканскімі і замежнымі сродкамі масавай інфармацыі, з прэс-службамі органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама з іншымі інфармацыйнымі службамі і арганізацыямі, інфармацыйнымі службамі і службамі грамадскіх сувязей кампаній - партнёраў Беларускай чыгункі і іх філіялаў, міжнародных арганізацый і г.д. з мэтай аб'ектыўнага асвятлення дзейнасці Беларускай чыгункі;
  • інфармацыйна-ідэалагічнае забеспячэнне палітычных кампаній, акцый, святаў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў, што праводзяцца на Беларускай чыгунцы i маюць агульнадзяржаўнае ідэалагічнае значэнне;
  • вызначэнне прыярытэтных кірункаў у рабоце з працоўнымі калектывамі і грамадскімі аб'яднаннямі, фармiраванне і ажыццяўленне дзейнасці інфармацыйных груп;
  • распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў, скіраваных на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы масавай інфармацыі і друку;
  • правядзенне аналізу інфармацыйнай дзейнасці рэдакцыі газеты «Железнодорожник Белоруссии» і ўмацаванне яе прававых і прафесійных асноў;
  • увядзенне ў арганізацыі Беларускай чыгункі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры і спорту.

Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі ажыццяўляе наступныя функцыі:

  • ажыццяўляе метадычнае кіраванне дзейнасцю сектараў ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы аддзяленняў чыгункі і намеснікаў кіраўнікоў, якія арганізуюць ідэалагічную працу ў арганізацыях Беларускай чыгункі;
  • аналізуе маральна-псіхалагічны настрой у працоўных калектывах арганізацый Беларускай чыгункі і прагназуе яго развіццё;
  • удзельнічае ў вырашэнні сацыяльна-бытавых праблем у рамках працоўнага калектыву (пытанні аздараўлення, санаторна-курортнага лячэння, функцыянавання аб'ектаў сацыяльнага прызначэння і інш);
  • вывучае, абагульняе і распаўсюджвае перадавы вопыт ідэалагічнай, інфармацыйнай, выхаваўчай працы ў арганізацыях чыгункі;
  • ажыццяўляе ідэалагічнае забеспячэнне правядзення выбараў і рэферэндумаў мясцовага і рэспубліканскага ўзроўняў;
  • каардынуе дзейнасць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп і правядзенне адзіных дзён інфармавання працоўных Беларускай чыгункі, абагульняе просьбы, прапановы, заўвагі, выказаныя работнікамі на сустрэчах з інфармацыйна-прапагандысцкімі групамі, арганізуе кантроль за іх выкананнем;
  • арганізуе правядзенне прэс-канферэнцый, сустрэч журналістаў з Начальнікам Беларускай чыгункі, яго намеснікамі і іншымі кіраўнікамі службаў, аддзелаў, арганізацый чыгункі;
  • ажыццяўляе фармiраванне інфармацыйнай палітыкі чыгункi, умацаванне яе іміджу з дапамогай журналістаў цэнтральных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі;
  • ажыццяўляе падрыхтоўку аператыўных і карэспандэнцкіх матэрыялаў аб працы чыгункі для рэдакцый рэспубліканскай, замежнай і галіновай прэсы, інфармацыйных агенцтваў, рэдакцый радыё і тэлебачання;
  • ажыццяўляе інфармацыйнае забеспячэнне і ўдзельнічае ў межах сваёй кампетэнцыі ў падрыхтоўцы і правядзенні афіцыйных візітаў, працоўных паездак і сустрэч Начальніка Беларускай чыгункі на рэспубліканскім і міжнародным узроўні;
  • ажыццяўляе фармiраванне даведачна-інфармацыйнага банка звестак па сродках масавай інфармацыі і грамадскіх арганізацыях, звязаных з чыгуначным транспартам;
  • праводзіць работу па каардынацыі і аналізу дзейнасці рэдакцыі газеты «Железнодорожник Белоруссии», культурна-спартыўных цэнтраў аддзяленняў Беларускай чыгункіі,чыгуначнага фізкультурна-спартыўнага камбіната «Лакаматыў», сектараў ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы аддзяленняў чыгункi;
  • курыруе работу арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі і грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;
  • фармiруе ў работнікаў Беларускай чыгункі прынцыпы і патрэбы здаровага ладу жыцця і развіцця фізічнай культуры і спорту.