Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Цэнтр абароны інфармацыі

Начальнік Цэнтра

Арцёмаў Валерый Віктаравіч

Намеснік начальніка Цэнтра - галоўны інжынер

Качан Аляксандр Іванавіч

Намеснік начальніка Цэнтра

Еўдакімаў Вадзім Віктаравіч

Контактная информация:

Тэл.: (+375 17) 225 58 60
Факс: (+375 17) 225 36 68
E-mail: isc@isc.by
Юрыдычны адрас: 220007, г. Мінск, зав. Шкляны, 3
Паштовы адрас: 220007, г. Мінск, зав. Шкляны, 1

Цэнтр з'яўляецца адасобленым структурным падраздзяленнем дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка».

Асноўнай мэтай дзейнасці Цэнтра з'яўляецца арганізацыя, забеспячэнне і кантроль тэхнічнай абароны інфармацыі ў дзяржаўным аб'яднанні «Беларуская чыгунка» і арганізацыях, якія ўваходзяць у яго склад у адпаведнасці з заканадаўствам, аказанне комплексных паслуг, звязаных з прымяненнем электроннага лічбавага подпісу.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Цэнтра з'яўляюцца:

  • распрацоўка, рэалізацыя і кантроль выканання мер па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі ў арганізацыях, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі;

  • эксплуатацыя апаратна-праграмных сродкаў тэхнічнай абароны інфармацыі, маніторынгу і аналізу падзей інфармацыйнай бяспекі;

  • распрацоўка спецыялізаванай дакументацыі ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі, арганізацыя выпрабаванняў, апаратна-праграмнага аўдыту і ацэнкі сістэм абароны інфармацыі;

  • праектаванне, стварэнне, атэстацыя сістэм абароны інфармацыі інфармацыйных сістэм, прызначаных для апрацоўкі інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана, не аднесенай да дзяржаўных сакрэтаў;

  • забеспячэнне функцыянавання інфраструктуры адкрытых ключоў Беларускай чыгункі.

У складзе цэнтра маюцца наступныя структурныя падраздзяленні:

  • Сектар бухгалтарскага ўліку, фінансаў і эканомікі

  • Аддзел арганізацыі тэхнічнай абароны інфармацыі

  • Аддзел маніторынгу і аналізу падзей інфармацыйнай бяспекі

  • Аддзел атэстацыі сістэм абароны інфармацыі

  • Аддзел крыптаграфічнай абароны

  • Тэхнічны аддзел.

Афіцыйны сайт Цэнтра: www.isc.by.