Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Гісторыя

У 2007 годзе на базе будаўніча-мантажнага цягніка № 354 была створана каманда па міні-футболе «СМП-354». З часу стварэння каманда дабілася высокіх вынікаў: 2007, 2008 гг. - уладальнікі Кубка горада Гомеля; 2008, 2009 гг. - Віцэ-чэмпіёны горада Гомеля; 2008 год - пераможца традыцыйнага Міжнароднага турніру памяці першага Міністра спорту і турызму В. В. Рыжанкова.

У 2008 годзе было прынята рашэнне аб удзеле каманды «СМП-354» ў турніры першай лігі Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе. У пачатку Чэмпіянату перад камандай была пастаўлена задача - выхад у вышэйшую лігу. Роўна, без спадаў, прайшоўшы турнірную дыстанцыю, каманда выканала яе, заняўшы 1-е месца і тым самым забяспечыла ўдзел у XXI Чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе ў вышэйшай лізе.

Да XXII чэмпіянату краіны па міні-футболе сярод каманд вышэйшай лігі сезона 2010/2011 гадоў каманда па міні-футболе «СМП-354» была перайменавана ў «БЧ».

У сезоне 2010/2011 каманда «БЧ» стала сярэбраным прызёрам XXII чэмпіянату краіны па міні-футболе.