Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 290 пасажыраў перавезена мадэрнізаваным дызель-цягніком ДР1Б па маршруце Мінск–Вільнюс

28 мая 2013

Цягнік пачаў курсіраваць з 26 мая гэтага года ў рамках графіка руху пасажырскіх цягнікоў на 2013/2014 гады. Час у шляху цягніка быў скарочаны на 30 хвілін і склаў 2 гадзіны 30 хвілін.

Скарачэнне часу ў шляху было дасягнута дзякуючы выкарыстанню беларускім бокам сучаснай тэхналогіі арганізацыі пагранічных і мытных працэдур, якія былі праведзены на ўчастку МаладзечнаГудагай у шляху руху цягніка.

На станцыі Вільнюс аналагічныя аперацыі былі арганізаваны памежнымі і мытнымі органамі Літвы ў спецыялізаваным тэрмінале.

 

Беларуская чыгунка звярнула ўвагу літоўскіх калег на неабходнасць удасканалення пагранічнага і мытнага кантролю на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год