Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 18 тыс. чалавек прыцягнута ў студзені—верасні да адміністрацыйнай адказнасці за безбілетны праезд у цягніках у Беларусі

03 снежня 2013

За дзевяць месяцаў бягучага года кантралёрамі-рэвізорамі Беларускай чыгункі было праведзена амаль 43 тыс. праверак у цягніках — гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом-класа, рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній. У тым ліку групамі кантралёраў-рэвізораў ў рамках аперацыі «Заяц» было праведзена 547 групавых праверак у цягніках гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом-класа, якія курсiруюць у гадзіну пік.

 

У ходзе праведзеных у студзені—верасні праверак у цягніках да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 18 470 чалавек за безбілетны праезд і 3673 чалавекi — за курэнне ў неўстаноўленых месцах. У выніку спагнана 1,411 млрд руб.

Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў выконваць правілы праезду і нагадвае аб тым, што штраф за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх ліній складае 0,5 базавай велічыні; у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа — 0,7 базавай велічыні; рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній — 1 базавая велічыня. Штраф за курэнне ў неўстаноўленых месцах у цягніках складае да 4 базавых велічынь.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год